![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: А. С. Пушкін і Беларусь ![]() А. С. Пушкін і Беларусь, А. С. Пушкин и Беларусь Кніга выдаецца да 200-гадовага юбілею з дня нараджэння А. С. Пушкіна. Зборнік дае цэласнае ўяўленне пра адносна малавядомыя сучаснаму беларускаму чытачу звесткі аб сувязях вялікага рускага паэта з Беларуссю. Распавядаецца пра падарожжы А. С. Пушкіна праз беларускія мясціны, пра яго нашчадкаў - жыхароў Беларусі, пра ўплыў яго творчасці на развіццё беларускай літаратуры і мастацтва. Выданне складаецца з прысвечаных А. С. Пушкіну артыкулаў беларускіх навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, вершаў беларускіх паэтаў пра яго. Упершыню падаецца найбольш поўная бібліяграфія, дзе адзначаны ў храналагічным парадку выдадзеныя ў Беларусі творы паэта (пачынаючы з 1864 г. і да нашых дзён), а таксама пераклады яго твораў, асобныя кнігі, мастацкія творы, артыкулы пра А. С. Пушкіна. Кніга будзе карысная настаўнікам і навучэнцам, спецыялістам-філолагам, шырокаму колу чытачоў як своеасаблівы беларускі даведнік па пушкіназнаўству. Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Літаратуразнаўства Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 1991 Рэдактар: Мальдзіс Адам, Махнач Таццяна Выдавец: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны ISBN: 985-08-0307-X Copyright © 1999 by Адам Мальдзіс, Таццяна Махнач Крыніца: http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm Дата запісу: 2007-08-28 Дата абнаўленьня: 2007-08-29 |
||