![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Сагановіч, Нарыс гісторыі Беларусі ![]() Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя Сагановіч Генадзь Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя". Наогул праца мае прэтэнзіі на тое, каб задаволіць патрэбы беларусаў у ведах няпростай гісторыі нашай краіны. Выданне, акрамя іншага, мае і павучальны характар. У прыватнасці, гісторыя павінна быць і настаўніцай жыцця для новага пакалення. Старыя памылкі нельга забываць і нельга паўтараць, асабліва калі папярэдняе пакаленне заплаціла за гэтыя памылкі вельмі вялікую цану. Аўтар, падводзячы вынік сваім даследаванням і разважанням, адзначае перыяды фарміравання беларускай нацыі, як перыяд варты таго, каб пра яго ведаць і памятаць, бо дае пэўнасць, што беларусы – не трава, не выдумка і не штучны твор, маюць сваю гісторы, сваю тоеснасць свае дасягненні, а значыць маюць права на існаванне. (Н.Г.) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2001 Выдавец: Энцыклапедыкс ISBN: 985-6374-34-2 Copyright © 2001 by Генадзь Сагановіч Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дадатковая даведка: На вокладцы выкарыстаны фрагмент карціны „Бітва пад Оршай“ невядомага мастака 1520–х г. Дата запісу: 2007-08-31 Дата абнаўленьня: 2008-01-11 |
||