Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Тэрмапілы
Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс
Нумар: 03

Не зважаючы на даволі ранні час, людзей на пляжы было многа. Калі глядзець з маста ўніз на вузкую пясчаную касу – суцэльны паркет з чалавечых спінаў. Мікола, аднак, не губляў надзеі знайсці больш зацішнае месца. Ён мінуў кладку, перасек адзін астравок, уброд дабраўся да наступнага. Вось яно, тое месца. Некалі выратаваў тут васьмігадовага хлопчыка, убярог чалавечае жыццё. За паўтара дзесятка гадоў як падраслі алешыны!

Людзей на астраўку было няшмат. Мікола трохі паблукаў уздоўж прыбярэжных кустоў, стараючыся не перашкаджаць маладым парам, што хаваліся ад людскога вока, выбраў месца ля самай вады. Але няўдала. Праз некалькі хвілін пачуўся нечый перасыпаны лаянкай аповед, за ім рогат. Кампанія хлопцаў з розніцаю ва ўзросце гадоў у пяць-шэсць уладкоўвалася непадалёку. Мянушкі – звярталіся па мянушках – здаліся знаёмымі. Мікола без асаблівых намаганняў пазнаў двух старэйшых: Найчук і Прыбытак, па-другому – Райкін і Лялік. Астатнія, зусім яшчэ падлеткі, былі незнаёмымі. Не дзіўна. Дзесяць гадоў назад, калі Мікола працаваў настаўнікам у прыгараднай вёсцы, яны, пэўна, у кароткіх штоніках пыл па вуліцы ганялі, а вось прозвішчы павадыроў у памяці заселі. Каторы вышэйшы, прыемны на выгляд, і ёсць Лялік. Да непрыстойнасці прыгожы твар, васільковыя вочы, ямачкі на пухлаватых шчоках, лёгкі румянец на далікатнай скуры, пры ўсім тым, настаўнікі лічылі святымі дні, калі Ляліка не было ў школе. Утварыўшы чарговую пакасць, ён нахабна ўсміхаўся ў твар даведзенага да апошняй мяжы чалавечага абурэння і гневу настаўніка. Пры гэтым адчуваў найвялікшае задавальненне ад разгубленасці і бездапаможнасці педагога. Прыйсці нападпітку, ікаць праз кожную хвіліну, кідаць неўпапад бязглуздыя рэплікі – усё гэта былі самыя звычайныя выхадкі былога вучня. (М. Сянкевіч, Мутанты, фрагмант)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Чыквін Ян
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
ISSN: 1506-6576
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб'яднання Белавежа
Друкарня: Offset-Print, Białystok
Дадатковая даведка: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Pl. Uniwersytecki 1; Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса.
Дата запісу: 2007-10-16
Дата абнаўленьня: 2007-10-17