Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Тэрмапілы
Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс
Нумар: 04-05

Пазнаёміўся я з Сакратам Яновічам у канцы лета 1990 года ў Гродна. Ні я ў яго не выклікаў сімпатыі, а ні ён у мяне (бо характары падобныя!). Потым ужо пачаў ён чытаць, што пісаў я, а я пачаў чытаць, што пісаў ён. Слова нас палучыла. Сакрат для мяне то слова. Не ўспрымаю яго па-другому, іначай як без слова. Для мяне тое непадзельнае...

Што мяне здзівіла (амаль дабіла!) ў тым, што Сакрат піша, гэта поўнае падабенства на тое, што пішу я сам ці ўсё мае пакаленне. Як быццам не было таго адрознення ў гадах – у дваццаць гадоў, між іншым... [...]

Дык вось – першае маё ўражанне ад таго, што піша Сакрат Яновіч. Піша ён для сваіх. Таму і мае мноства гэтак званых ворагаў сярод “не сваіх”. Бо “не свае” проста не ведаюць, пра што ён піша. А калі я чытаю пра яго Крынкі (“Ноччу ў Крынках выюць сабакі...”), то чую свой Скідаль – з якога мяне выгналі бацька і маці! – і не “свой” той Скідаль даўно, і тая Беларусь даўно не свая, а сядзіць у памяці, лезе скрозь сон... (А. Чобат, Чатыры словы пра Сакрата Яновіча, фрагмант)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь нумар у адным файле
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Чыквін Ян
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
ISSN: 1506-6576
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб'яднання Белавежа
Друкарня: Prymat, Białystok
Дадатковая даведка: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Pl. Uniwersytecki 1; Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса; ISBN 83-85918-29-9
Дата запісу: 2007-10-16
Дата абнаўленьня: 2007-10-17