Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Бэлшавіца, Белы алень
Націснуць, каб павялічыць...
Белы алень
Лірыка
Бэлшавіца Візма

Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г.

“У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца “эоны” чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будучыню і зваротамі ў мінулае… Прысутнасьць народа ў яе паэзіі праяўляецца знутры, з глыбіні, праз словы, сказы, інтанацыю, мелодыку, без чаго немагчыма абысціся і дня…

Візма Бэлшавіца асвятліла тыя пераломныя моманты ў гісторыі Латвіі промнем пазнейшых ведаў, каб выявіць праблему адказнасці: адказнасці духоўнага дзеяча (як і кожнага чалавека) перад сваім народам і перад сваім сумленнем. І ў сучаснай гісторыі дастаткова многа фактаў, якія сведчаць пра тое, што гэта не абстрактная праблема.” (З прадмовы Інты Чаклы да беларускага зборніка).

“Паэзію Візмы Бэлшавіцы перакладала душа мая, можа, якраз таму – гэта самае любімае з усяго перакладзенага мною на родную мову душы і сэрца…” (Васіль Сёмуха)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Нататкі Індрыка Латыша на палях “Лівонскай хронікі”
Спампаваць гэты мэдыя-файл... паэму «Нататкі Індрыка Латыша на палях „Лівонскай хронікі”» чытае Васіль Сёмуха. Чытаньне было запісана для „Радыё Свабода” ў праграму „Начная чытанка”. Публікуецца на сайце за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Пераклады
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Copyright © by Васіль Сёмуха
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Дадатковая даведка: Перакладзена з выданьняў: Belševica V.: Jūra deg: -- Rīgā, 1966; Gadu gredzeni: -- Rīgā, 1969; Madarās: -- Rīgā, 1976; Kamola tinēja: -- Rīgā, 1981
Дата запісу: 2007-11-13
Дата абнаўленьня: 2008-05-08