Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Права на кожны дзень. Мэтадычны дапаможнік
Націснуць, каб павялічыць...
Права на кожны дзень
Частка 1. Уводзіны ў права: мэтадычны дапаможнік
Клімчук Наталля, Кузьмініч Ігар, Пісаркова Юліана, Салей Сяргей, Хацук Павел

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.

Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.

Пасля кожнай з дзевяці тэм падаюцца пытанні і заданні для самастойнай працы вучня, якія маюць на мэце замацаваць пройдзены матэрыял і падрыхтаваць яго да чарговага інтэрактыўнага зянятку.

Метадычны дапаможнік грунтуецца на актыўных падыходах да арганізацыі навучання, якія дапамогуць настаўніку зрабіць гэты працэс больш цікавым, разнастайным, эфектыўным, дэмакратычным і набліжаным да рэальнага жыцця.

У дадатку да дапаможніка настаўнік знойдзе апісанне дванаццаці адмысловых інтэрактыўных метадаў, што ўжываюцца ў прававой адукацыі.

Выданне адрасуецца ў першую чаргу настаўнікам, супрацоўнікам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх арганізацый. Вашыя заўвагі, пажаданні і прапановы да супрацоўніцтва дасылайце на адрас vit_hrodna@yahoo.com

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Правы чалавека
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005
Мастацкі рэдактар: Гайса А., Клімчук Н.
Выдавец: Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў ВІТ
Copyright © 2002-2005 by Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў ВІТ
Крыніца: http://nastaunik.info/
Дата запісу: 2007-11-21
Дата абнаўленьня: 2007-11-21