![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Бартосік, Чорны пісталет ![]() Чорны пісталет Апавяданьні з уласнага жыцьця Бартосік Зьміцер Спытайся ў мяне колькi гадоў таму, што ёсьць антыподам свабоды, я б, не задумваючыся, адказаў -- турма. Прычым наколькi цьмяна я ўяўляў сабе турму, нагэтулькi ж расплывiста адчуваў i зону ўласнае свабоды. З тае няўцямнасьці і выйшла мая першая гісторыя, што магла абярнуцца трагедыяй, а скончылася ўсяго толькі анэкдотам, прыкрай зімоваю показкай... Ну, хто з хлапцоў у нашым дзяцiнстве ня марыў пра пiсталет, каб «пастраляць у фашыстаў»? Мая мара разьвiталася са мною не без вастрынi, даўшы мне ў рукi нямецкi «газавiк», а на ролю «фашыстаў» прызначыўшы нарад патрульнай службы мунiцыпальнай мiлiцыi гораду Волагды. Я нават не заўважыў, як маё дзяцінства замкнулася зусім рэальнымi кайданкамi на запясьцях. (Чорны пісталет, фрагмэнт) Катэгорыя: Мастацкая літаратура Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2002 Copyright © 2002 by Зьміцер Бартосік Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дата запісу: 2007-11-27 Дата абнаўленьня: 2007-11-27 |
||