![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Асіпенка, Квяткоўска, Кастусёў дзёньнік ![]() Кастусёў дзёньнік Гісторыі беларускіх студэнтаў Праграмы ім. Кастуся Каліноўскага Асіпенка Людміла, Квяткоўска Катажына Ідэя напісаньня кнігі паўстала ў ліпені 2006 году ў інтэрнаце «Бабілён», дзе падчас падрыхтоўчых летніх курсаў жылі удзельнікі праграмы ім. Кастуся Каліноўскага. З Касяй я пазнаёмілася ў Менску, падчас яе валянтарыяту ў межах праграмы «Моладзь». 14 сакавіка 2006 году мяне адлічылі з унівэрсытэту, а ўначы з 14 на 15 сакавіка Касю не ўпусьцілі ў Беларусь пасьля паўгадовага побыту. Мы сустрэліся ў Варшаве. Бясспрэчна, трэба было чымсьці заняцца. Тэма ляжала на паверхні. Сур’ёзна распачалі працу ў лютым 2007 году. Да ліпеня нам удалося паразмаўляць з шасьцюдзесяцьцю сямю каліноўцамі. Гэтая кніга – простыя чалавечыя гісторыі. Пра дзяцінства, захапленьні, жыцьцёвы выбар, малыя і вялікія справы. Мы не будавалі схемаў, не малявалі шаблёнаў. Хацелася пакінуць прастору для разважаньняў. Спадзяемся, што гэта нам удалося. (Ад Аўтарак, фрагмэнт) Катэгорыя: Грамадзтва, Правы чалавека Месца выхаду: Варшава Дата выхаду: 2008 Рэдактар: Barysiewicz Iryna, Anisimowicz Łucja Выдавец: Studium Europy Wschodniej ISBN: 83-903109-6-1 Copyright © 2008 by Ludmiła Asipienka Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дадатковая даведка: Publikacja została zrealizowana przy wsparciu Studium Europy Wschodniej. Niniejszy projekt został zrealizowany przy wsparciu Wspólnoty Europejskiej w ramach Programu MŁODZIEŻ. Treści tego projektu niekoniecznie odzwierciedlają stanowisko Wspólnoty Europejskiej, czy Narodowej Agencji i instytucje te nie ponoszą za nie odpowiedzialności. Дата запісу: 2008-02-22 Дата абнаўленьня: 2008-05-14 |
||