Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Квяткоўскі і Бартосік у Горадні
“Фрашкі да пляшкі” Квяткоўскага і гітара Бартосіка ў Горадні
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...
  З. Бартосік, Сэксрэвалюцыйная

У чацьвер 13 сакавіка а 18.30 уладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзэнтуе ў Горадні сваю кнігу "Фрашкі да пляшкі". Пасьля прэзэнтацыі адбудзецца выступ вядомага барда Зьміцера Бартосіка.

Пачатак прэзэнтацыі кнігі “Фрашкі да пляшкі”: чацвер, 13 сакавіка, 18.30, Горадня, Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

Уваход вольны. Запрашаем.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі” - гэта Адамовіч, Анемпадыстаў, Арлоў, Бабкоў, Бартосік, Ваньковіч, Камоцкая, Канавальчык, Кашкурэвіч, Корань, Кульлінковіч, Пазьняк, Пушкін, Севярынец, Скарына, Сыс, Шушкевіч, а таксама: землякі, зямлянкі, выкладчыкі БДУ, мянты, псіхі, работнікі СМІ, пенсіянеркі, бізнэсоўцы, прадавачкі, мытнікі, памежнікі, таксісты, бэпээсэмаўцы, эмігранты, палякі, украінцы, латышы, шатландцы, габрэі, літоўцы, расейцы, мастакі, музыкі, барды, тэатралы, кулінары, студэнты і, вядома ж, дзеці.

"Гэта альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай", – так паўжартам тлумачыў аўтар знаёмым, якія пыталіся, пра што кніжка. А дакладней, гэта невялікія фрагменты гісторыяў канкрэтных людзей. Большасьць сабраных тут фрашак зьвязаныя з выпіўкай. Але кніжка не ёсьць одай Бахусу. Гісторыі, распаведзеныя ў фрашках, не пра алькаголь, а пра людзей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі – эпохі Незалежнасьці.

Смешныя па форме, фрашкі – анекдоты з жыцьця – закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай гэнэрацыі, для якой ідэя беларушчыны – не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.

"Фрашкі да пляшкі" можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна – прыгодніцкім раманам.

Прэсавая служба, Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com

Зборнік Фрашкі да пляшкі на сайце Камунікат.org.

На Камунікат.org таксама зборнік апавяданьняў з уласнага жыцьця Зьміцера Бартосіка Чорны пісталет.