Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Артыкулы :: Рэсурсы :: Сагановіч, Русь у палітыцы крыжовых паходаў (ХІІ-ХІІІ ст.)
Русь у палітыцы крыжовых паходаў (ХІІ-ХІІІ ст.)
Сагановіч Генадзь

Хоць канкрэтнай задачай класічных крыжовых паходаў (10951291) было вяртанне Ерусаліма і абарона Царства Хрыстовага, іх мэты неўзабаве мадыфікаваліся, а вызначаныя рымскімі папамі шляхі павялі крыжаносцаў далёка ад Святой зямлі. Тое, што памілаванне ўдзельнікаў узброенай пілігрымкі звязвалася з іх службай Богу, прывяло да важных наступстваў: змест індульгенцыяў дазваляў Апостальскай сталіцы не толькі заклікаць да паходу ў Святую зямлю, але пераносіць ідэю крыжовага паходу на іншыя войны ў інтарэсах царквы, прычым вайны не толькі супраць народаўпаганцаў, але і супраць хрысціянаў. Невыпадкова клервоскі абат Бернар (10911153) у першай частцы свайго трактата «Пахвала новаму рыцарству» (1128) нават не згадваў Ерусаліма. Згодна з ягонай канцэпцыяй, прыкмета новага рыцарства не ў барацьбе за святыя месцы, а ў змаганні супраць ворагаў царквы як такіх, у вайне за Хрыста (…)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Увесь артыкул у адным файле
Катэгорыя: Гісторыя
Крыніца: Україна в Центрально-Східній Європі № 3/2003
Дата запісу: 2008-03-15
Дата абнаўленьня: 2008-03-15