Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Зварот Аляксандра Мілінкевіча да беларускага народу
Зварот Аляксандра Мілінкевіча да беларускага народу
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...
  Размова зь лідэрам Руху за Свабоду! Алаксандрпм Мілінкевічам
(у эфіры Радыё Беласток размаўляў Яраслаў Іванюк)

Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя сябры!

Кожны год 25 сакавіка мы святкуем Дзень Волі – дзень, які стаў святам беларускай душы, падставай для найвялікшага гонару за народ Беларусі.

90 гадоў таму 25 сакавіка 1918 найлепшыя сыны нашае зямлі зрабілі мужны крок і заявілі ўсяму свету пра жаданне і права беларусаў мець сваю вольную незалежную дэмакратычную дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку.

Сваёй самаахвярнай працай на карысць Айчыны заснавальнікі БНР ды іхныя паслядоўнікі заклалі падмурак незалежнасці нашай краіны. Гісторыя даказала, што яны выказвалі волю мільёнаў беларусаў.

Цягам трагічнага 20-га стагоддзя наш народ марыў пра сваю дзяржаву. У 1991 годзе незалежнасць Беларусі была адноўлена. Аднак толькі беcпасярэдняя воля народу, выражаная ў актыўным чыне, здольная стварыць трывалую дзяржаву.

Сёння ўсім нам належыць шанаваць дасягненні нашых вялікіх продкаў і працаваць далей дзеля Свабоды, Незалежнасці, нацыянальнага адраджэння і росквіту нашай любай краіны.

Зробім так, каб светлае свята 25 сакавіка прыйшло ў кожны беларускі дом і сям’ю. Пакажам моц беларускага духу і веры! Годна ўздымем у гэты дзень святыя бел-чырвона-белыя штандары з “Пагоняй”!

Нас ёсць, было і будзе шмат і мы пераможам!

Жыве Беларусь!

Аляксандр Мілінкевіч