![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Агульнанацыянальная дыктоўка ў Горадні Агульнанацыянальная дыктоўка ў Горадні Бібліятэкар Запрашаем на агульнанацыянальную святочную дыктоўку ў Гродна Засведчым усяму свету і самі сабе, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў! У суботу 22 сакавіка ў Гродна ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага 48а-44) мы пішам агульнанацыянальную дыктоўку! Калі пішам: У суботу 22 сакавіка, кожную гадзіну з 12.00 да 16.00. Выбірайце сабе найвыгаднейшы час! Дзе пішам: У Гродна, у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага 48а-44). Месца хопіць усім! Чым пішам: Кожны ўдзельнік будзе пісаць дыктоўку адмысловай асадкай з надпісам: “Удзельніку беларускай агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гародня 22.03.2008”, якую пасля зможа ўзяць сабе на памяць пра ўдзел у напісанні дыктоўкі. Тэкст: Тэкстам дыктоўкі абрана "Прадмова" да зборніка "Дудка беларуская”. Хто чытае: Чытаць дыктоўку будуць вядомыя ў Гродна і Беларусі асобы. Урачыста распачне дыктоўку вядомая паэтка, гарадзенка, Данута Бічэль. Сярод тых, хто будзе чытаць тэкст дыктоўкі, таксама, бард Віктар Шалкевіч. Прызы: Самы малады і самы старэйшы ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць ад арганізатараў каштоўныя падарункі. Прызавы фонд склалі жыхары Гродна - прыватныя асобы, прадпрымальнікі. Арганізатары: Арганізатары дыктоўкі ў Гродна - Гродзенскія гарадскія структуры грамадскіх аб`яднанняў "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і "Таварыства беларускай школы". Не бойцеся, мы не будзем шукаць памылкі: Сябры - не бойцеся ўзяць удзел у напісанні дыктоўкі. Яна не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу гэта акт, жэст салідарнасці з беларускай мовай, з беларускай незалежнасцю, сведчанне, што беларуская мова жывая і мае шмат прыхільнікаў. Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці. Тэлефануйце: Заклікаем усіх ахвотных далучыцца да напісання дыктоўкі звяртацца за падрабязнай інфармацыяй па тэлефоне ў Гродна – 74-44-28 (Таварыства Беларускай Школы). Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com |
||