Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Петрашкевіч, Приласкать и уничтожить!
Націснуць, каб павялічыць...
Приласкать и уничтожить!
гістарычгая трагедыя
Алесь Петрашкевіч

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выдала новую п’есу драматурга, пісьменніка, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча “Приласкать и уничтожить!”. У гэтым творы аўтар закранае гісторыю станаўлення нашай дзяржаўнасці і распавядае пра тое, як стваралася Беларуская Народная Рэспубліка.

“Пісьменнік выкарыстоўвае ў трагедыі вобраз пазванальнага сучасніка-гісторыка. Ён не толькі выразнік аўтарскай пазіцыі, але найперш дасведчаны знаўца і каментатар многіх палітычных сітуацый таго часу, сённяшні віртуальны суразмоўца мужных і адданых рыцараў-замгароў за волю і незалежнасць шмат пакутнай Бацькаўшчыны – Беларусь. Дзейнымі героямі трагедыі можна лічыць і выдатныя вершы беларускіх паэтаў (А. Гаруна, Я. Купалы, М. Багдановіча, М. Краўцова), якія арганічна ўпісваюцца ў агульную тканіну твора, надаць яму высокапатрыятычны эмацыйны напал, адпавядаючы душэўным парыванням герояў пачатку ХХ стагоддзя. Драматург змог па-мастацку, даходліва, проста і зразумела данесці да чытача складаныя перапетыі і найгалоўнейшай падзеі беларускай гісторыі – стварэння БНР. І было б вялікай падзеяй, калі б гэту п’есу паставілі беларускія тэатры, і мы маглі б яшчэ раз сустрэцца і пачуць такіх славутых, разумных, светлых людзей, далучыцца да іх перажыванняў, думак, мараў і надзей на лепшую долю свайго забранага краю, “бо толькі тэатр, толькі вобразнае мысленне можа спалучыць гісторыю з паэзіяй барацьбы рыцараў волі за ажыццяўленне нацыянальнай ідэі, як асновы дзяржаўнасці і не падлегласці”, – сцвярджае аўтар п’есы праз свайго героя-гісторыка. Але добра, што мы маем магчымасць хоць прачытаць твор, каб глыбей зразумець, што сёння адбываецца ў “незалежнай” Беларусі і падумаць, ці за такую Беларусь змагаліся і гінулі маладыя, мужныя, таленавітыя героі трагедыі “Приласкать и уничтожить!” – піша ў рэцэнзіі прафесар Лідзія Савік.

Творчасць А. Петрашкевіча пачыналася ў 50-я гады ХХ ст. з публіцыстыкі, фельетонаў і сатыры. Да гістарычнай тэматыкі драматург звярнуўся ў сярэдзіне 70-х гадоў, калі напісаў першую п’есу «Напісанае застаецца», якая распавядае пра жыццё Францыска Скарыны. Гістарычныя п'есы Алеся Петрашкевіча былі выдадзены зборнікамі "Воля на крыжы" (2000), "Здрапежаная зямля" (2003). У 2007 годзе выйшла ў часопісе “Дзеяслоў” новы гістарычны твор, прысвечаны вядомаму змагару за незалежнасць Беларусі Кастусю Каліноўскаму “Рыцар свабоды”.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Гісторыя
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: Мэдысонт, Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
ISBN: 978-985-6530-81-7
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Дата запісу: 2008-03-21
Дата абнаўленьня: 2008-03-21