![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: 90. угодкі БНР у Беластоку 90. угодкі БНР у Беластоку Бібліятэкар ![]() Размова са старшынёй Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўгенам Вапам
(у эфіры Радыё Беласток размаўляў Яраслаў Іванюк)Беларусы Беласточчыны 90. гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі будуць сьвяткаваць у бліжэйшы аўторак – 25 сакавіка. У праграме між іншым даклад Алега Латышонка пра Беларусаў Беласточчыны, якія ўдзельнічалі ў падзеях зьвязаных з узьнікненьнем БНР. „Ужо стала традыцыяй – гаворыць старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўген Вапа – што падчас сьвяткаваньняў угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі ўручаем сымбалічныя букеты бел-чырвона-белых кветак заслужаным беларусам. Таскама будзе і ў гэтым годзе”. Апрача гэтага адмыслова для гэтай урачыстасьці вершы Ларысы Геніюш падрыхтавалі вучні з пасатковай школы нр. 4 у Беластоку. У другой частцы ўрачыстасьцяў арганізатары заплянавалі канцэрт патрыятычных песень у выкананьні гурту „Зьнічка” з комплексу школаў з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы ды прэзэнтацыю музычнага праекту Ілёны Карпюк і Алега Кабзара. На заканчэньне можна будзе таксама паглядзець дакумэнтальны фільм „Дзень волі”. Урачыстыя сьвяткаваньні 90. гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбудуцца ў кавярні „Фама” ў Беластоку, што па вул. Легіяновай. Пачатак а 18. гадзіне. |
||