Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Маршэўская, Беларуская мова (прафесійная лексіка)
Націснуць, каб павялічыць...
Беларуская мова (прафесійная лексіка)
у сінтаксічным і стылістычным аспектах
Маршэўская Валянціна

Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

Дапаможнік складаецца з чатырох раздзелаў: «Асаблівасці навуковага стылю мовы», «Навуковы тэкст: структура і моўная ар-ганізацыя», «Сістэма жанраў навуковай літаратуры», «Стылістыка афіцыйна-справавых папер».

Тэарэтычныя звесткі дапаўняюцца пытаннямі для кантролю ведаў. Авалодаць лагічнай будовай сінтаксісу навуковага выкладу і спецыфічнымі моўнымі канструкцыямі дапамогуць заданні, пры-ведзеныя ў пэўную сістэму Заданні напраўлены на тое, каб наву-чыць студэнтаў характарызаваць лексічныя, марфалагічныя, сінта-ксічныя і інш. асаблівасці навуковага стылю, рабіць кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці.

Пры складанні рэфератаў і анатацый студэнты вучацца шу-каць і вылучаць асноўную і дадатковую інфармацыю, авалодваць прынцыпамі разгортвання і кампрэсіі інфармацыі ў навуковым тэксце, правільна афармляць даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Беларуская мова, Мэтадычная літаратура
Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2002
Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы
ISBN: 985-417-195-7.
Copyright © 2000 by Валянціна Маршэўская
Крыніца: http://www.grsu.by
Дата запісу: 2008-04-02
Дата абнаўленьня: 2008-05-06