![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Гістарычныя вандроўкі ![]() Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурса (травень, 2003) Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка, курганы, замкі, касцёлы, рэкі, азёры, камяні, Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкіх родаў, мілагучнасць мовы і хараство прыроды і многае-многае іншае! Гэта тэмы, якія хвалююць сёння маладыя беларускія таленты. Творы нашых дзяцей насычаны імкненнем жыць і ствараць! І крытэрыем поспеху для іх ёсць гонар і слава нашай краіны. Ад усведамлення іх патрыятызму і адданай творчасці — мацнее вера ў годную будучыню. Нацыя, якая, нягледзячы на катастрофы і катаклізмы, нараджае такіх дзяцей, — мае надзейны падмурак. З такімі дзець мі наш род будзе нязменна мацнець! У гэты зборнік увайшлі працы пераможцаў дзіцячага конкурсу «Беларусь. Гістарычныя вандроўкі», які ў 2003 годзе правяло Міжнароднае грамадскае аб’яднанне « Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» . Т рэці год запар выходзяць зборнікі дзіцячых прац, трэці год мы знаёмім чытачоў з лірыч нымі і натхнёнымі тв орамі бел арускіх дз яцей. Экспертная камісія, якая складалася з беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў, атрымала 162 працы з розных куткоў Беларусі, ад маленькіх беларусаў з іншых краін. Абранне лепшых было цяжкім і праходзіла па многіх крытэрыях. Пераможцы конкурсу атрымалі цудоўны падарунак — магчымасць адпачыць і ўмацаваць здароўе на курорце ў Чэхіі. Аздараўленчы адпачынак будучай творчай эліты Беларусі і выданне гэтай кнігі сталіся магчымымі, як гэта было і раней, дзякуючы славутай беларускай мецэнатцы з ЗША сп. Ірэне Калядзе-Смірноў. (фрагмэнт) Катэгорыя: Дзіцячая літаратура, Мастацкая літаратура Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2003 Рэдактар: Давыдзенка Натальля Выдавец: Беларускі кнігазбор ISBN: 985-6730-13-9 Copyright © 2003 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына Дадатковая даведка: У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага конкурсу, праведзенага МГА « Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў маі 2003 года. Конкурс быў прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Выданне сталася магчымым дзякуючы сп. Ірэне Калядзе-Смірноў, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША) Дата запісу: 2008-04-05 Дата абнаўленьня: 2008-05-06 |
||