Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Прэзентацыя энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў”
Прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў”
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

11 красавіка ў пятніцу ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага №48а) у 18.30 адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў.”

Кніга, складзеная гарадзенскімі гісторыкамі Ігарам Трусавым, Андрэем Чарнякевічам і Янкам Лялевічам, уключае каля 600 паведамленняў аб гістарычных будынках нашага горада. У аснову кнігі пакладзены матэрыялы, што друкаваліся Ігарам Трусавым у газеце “Біржа Інфармацыі” ў 1997-1998 гг. Матэрыялы гэтыя ў кнізе значна дапоўнены, выпраўлены і пашыраны. Падчас прэзентацыі кнігі будзе таксама паказана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная гісторыі і архітэктуры гарадзенскага Новага Свету.

Усе зацікаўленыя змогуць набыць кнігу.

Увага!!! Аўтары кнігі прапануюць аматарам гісторыі Гародні адказаць на некалькі пытанняў і да 11 красавіка даслаць адказы на адрас ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com. Тым, хто правільна адкажа на ўсе пытанні, даведнік “Ад Каложы да фартоў” падчас прэзентацыі будзе ўручаны ў якасці падарунку (просім разам з адказамі на пытанні дасылаць свае прозвішчы і імёны). Запрашаем усіх.

Пытанні для конкурсу.

1. Якая хвароба апанавала Гродна ў канцы 1870-х гадоў?

2. Які з каралёў Рэчы Паспалітай ня быў у Гродне?

3. Узгадайце самыя старыя дрэвы ў горадзе, што захаваліся да нашых дзён.

4. Хто з’яўляецца аўтарам наступнага выказвання: “Гародня выключна пераследуецца праз фаталізм: за аднаго Баторага, які ў ёй памёр, у ім жывуць дзесятак тысяч дурняў…”

5. На якой з фрэсак Фарнага касцёла і з якой нагоды адлюстраваны гродзенскі Стары замак.

6. Хто з пералічаных асобаў не быў у Гродна: Мікалай ІІ, Вільгельм ІІ, Гувер, Эйзенхаўэр?

7. Рашыце задачу: кароль Вестфаліі Жэром Бонапарт + Фелікс Дзяржынскі = Гродна.

Адказы дасылайце на скрынку ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com

Крыніца: harodnia.com