Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: БНР няма месца ў Мінску?
БНР няма месца ў Мінску
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Будынак №9 па былой вул. Серпухаўской, у якім 25.03.1918 была абвешчана незалежнасьць БНР, фота © К. Шастоўскі www.radzima.org

  Размова з Генадзям Бураўкіным да Нінай Шыдлоўскай з Агульнанацыянальнага Аргкамітэту па ўшанаваньні 90. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі
(у эфіры Радыё Беласток размаўляў Яраслаў Іванюк)

Атрыманы адказ ад начальніка упраўлення культуры Мінгарвыканкама У.М. Карачэўскага на зварот Агульнанацыянальнага аргкамітэту па мемарыялізацыі мясцінаў, звязаных з дзейнасцю БНР.

“Паведамляем, што на будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1961 годзе ўстаноўлена мемарыяльная шыльда, якая ўвекавечвае гістарычныя падзеі снежня 1917 і лютага 1919 гадоў. У пачатку ХХ стагоддзя адбылося шмат знакавых гістарычных падзеяў, у тым ліку звязаных з дзейнасцю Рады БНР. Кожны эпізод мінулых дзён ушанаваць памятнымі знакамі на будынках горада Мінска немагчыма”, — напісана ў адказе.

Нагадаем, што ў канцы лютага Агульнанацыянальны аргкамітэт па святкаванні 90-х угодкаў БНР звярнуўся з лістом да мэра сталіцы Міхаіла Паўлава з тым, каб ушанаваць памятнымі шыльдамі чатыры будынкі ў Мінску, звязаныя з дзейнасцю БНР:

1. Тэатр імя Янкі Купалы (у залі якога ў снежні 1917 года праходзіў Усебеларускі Кангрэс (з’езд) палітычных сілаў).

2. Музычны ліцэй (пл. Свабоды, 7, дзе ў 1918 г. у былой рэзідэнцыі расійскіх губернатараў была прынятая Першая Устаўная грамата БНР).

3. Будынак № 9 па вул. Валадарскага, што на рагу з праспектам Незалежнасці (25 сакавіка 1918 года тут Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата).

4. Рэспубліканскі дом працаўнікоў мастацтва на пр. Незалежнасці, 26 (дзе з 17 жніўня 1918 г. працавала Рада БНР).

Інфармацыйны цэнтр МГА ЗБС Бацькаўшчына