![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Ёрш, Рыцар Свабоды ![]() Рыцар Свабоды Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву Спэцвыпуск часопіса “Беларускі Рэзыстанс“ Ёрш Сяргей Асоба ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага часта трапляе пад увагу беларускіх дасьледчыкаў. У розных публікацыях адзначаецца ягоная роля як палітыка і сьвятара ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі, у міжваенным заходнебеларускім нацыянальным і рэлігійным руху, згадваюцца высілкі Гадлеўскага ў справе арганізацыі беларускага школьніцтва ў часы нямецкай акупацыі, ягоная публіцыстыка і пераклады. Аднак дагэтуль абыходзіцца (альбо нават і ігнаруецца) ўдзел Вінцэнта Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім Супраціве ў 1941-42 гг. Напрыклад, у біяграме Гадлеўскага, зьмешчанай у кнізе Лявона Юрэвіча “Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі” (Менск, Беларускі Гістарычны Агляд, 2001) няма нават згадкі пра дачыненьне В. Гадлеўскага да Супраціву. Як, дарэчы, і ў ягонай біяграме ў кнізе “Успаміны” Анэлі Катковіч і Вэранікі Катковіч-Клентак (Беласток, Беларускае Гістарычнае Таварыства, 1999) ды шмат у якіх іншых публікацыях. Леанід Лыч у сваім артыкуле “Беларускі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі” (Голас Радзімы, 2000, 23 лютага) ня толькі нічога ня піша пра яго палітычную дзейнасьць падчас вайны, але нават і пра даваенны “Беларускі фронт”. (Прадмова, фрагмэнт) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2004 Выдавец: Беларускі Рэзыстанс Copyright © 2004 by Сяргей Ёрш Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Аўтара(ў). Дата запісу: 2008-04-16 Дата абнаўленьня: 2008-05-02 |
||