Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Слоўнік для дзяцей »»»

КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Акула, Заўтра ёсьць учора
Націснуць, каб павялічыць...
Заўтра ёсьць учора
Раман
Акула Кастусь

Вострасюжэтны раман вядомага пісьменьніка Кастуся Акулы напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускае жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусьветнай вайны. Гераіня раману Марыя Каравай, страціўшы ўсю сваю сям’ю і цудам выжыўшы пасьля двух расстрэлаў — і немцамі, і партызанамі, — урэшце рэшт воляй лёсу апынаецца ў Канадзе, дзе сустракае забойцу свае сям’і. Вера і бязьвер’е, хрысьціянская пакорлівасьць і барацьба за волю, міласэрнасьць і помста — тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму ейнаму народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасьці для яго й па сёньня.

Раман быў папісаны на ангельскай мове. Гэта першае яго выданьне па-беларуску на радзіме аўтара — пятнаццатая кніга ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» ў 2004 г.

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Уся кніга ў адным файле
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Перакладчык: Варабей Ірына
Выдавец: Мэдысонт
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны, кніга 15
ISBN: 978-985-6530-91-6
Copyright © 2008 by Кастусь Акула; Ірына Варабей – пераклад на беларускую мову, прадмова; МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»; СТАА «Медисонт» – выданьне на беларускай мове, афармленьне.
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Дата запісу: 2008-04-17
Дата абнаўленьня: 2008-05-02