![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Амаль усё !!! »»»
|
![]() Дзеяслоў Літаратурна-мастацкі часопіс Нумар: 26 Апошнія колькі гадоў я болей часу жыву на вёсцы, як некаторыя лічаць, – «на дачы». Хоць ніякая гэта ня дача, а стары дамок з грубкай, які я набыў у знаёмага за пяцьсот даляраў, з невялікай сядзібай, засаджанай вішнямі. Мне тут утульна, бо ніякага бурлівага жыцьця ў гэтай вёсцы няма. Яна ня проста малая і неперсьпектыўная. Яна трымаецца толькі таму, што жыхарству ейнаму – чатыром бабкам і аднаму старому – Бог даў моцнае здароўе. З павагі да высакародных метафараў, можна абвясьціць, што яны маюць місію захаваць родную мясьціну яшчэ на дзясятак, дай Божа, гадоў сярод вясковых паселішчаў, якія ўлічваюцца адміністрацыяй раённага маштабу. Я маладзейшы за гэтых чатырох бабак і дзеда, хоць і не малады, і мне ў мае сталыя гады ўсё адно дзе жыць – я такі ж малаперсьпектыўны, як і яны, і гэтая вёска.. Што ў гэтай вёсцы з паказальнай назвай Забалацьце, што ў Парыжы – усюды мы ўжо аднолькава непатрэбныя. Наш час мінуў. Мы ў вачах маладзейшых падаткаплацельшчыкаў – неўміручыя паразіты на пенсійным фондзе. Мяркую, гэткай жа думкі трымаецца і сацыяльная служба адміністрацыі, якую купка доўгажыхароў змушае непакоіцца пра штотыднёвы рэйс аўталаўкі і дастаўку пенсіі. Але на вёсцы нам ніхто і мы нікому не замінаем, тут няма тлуму, паветра чыстае, пануе супакойлівая ціша і меней падманлівых ілюзіяў. Бо вёска Забалацьце – сапраўдны помнік зьніклай гісторыі і культуры, мы жывем у заказьніку, дзе засталіся невялічкія сьляды былога калгаснага ладу. Новы аграпрагрэс сюды не зазіраў і не зазірне, бо бюджэт ня мае грошы на дабрабыт неперсьпектыўных. (К. Тарасаў, Брыгіткі, фрагмэнт) Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2007-02 Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс Рэдакцыйная калегія: Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара, Анатоль Івашчанка Выдавец: РГА Літаратурна-мастацкі фонд Нёман Copyright © by 2002-2008 Дзеяслоў Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі Дата запісу: 2008-05-06 Дата абнаўленьня: 2008-05-06 |
||