Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Амаль усё !!! »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
Нумар: 27

Я ненавідзеў гэтых падлюгаў, якія займалі мой столік, той, які каля самага выхаду. Я ненавідзеў іх так, як толькі можна ненавідзець людзей, упэўненых у тым, што рэчы бываюць агульнадаступнымі ці, больш за тое, аднолькавымі. Бывала, прыйдзеш у кавярню на гадзіну пазьней, а за маім столікам ужо нехта сядзіць і жуе, раз-пораз падазрона паглядваючы на свой хот-дог і не задумваючыся пра тое, што заняў чужое месца. Мяне гэта так раздражняла, што я сядаў побач і ўважліва ды строга ўтаропліваўся гадзіне ў карак, ажно пакуль аматар пазабаўляцца чужымі столікамі не адчуваў загадкавы дыскамфорт і не ўцякаў, давячыся рэшткамі сваёй убогай ежы – заплочана ж, ня выкінеш. Мусіць, нешта ня так было з іхнімі хот-догамі, калі яны не маглі адвесьці ад іх вачэй, і калі пасьля такіх вось свалачэй заставаліся на століку сарамлівыя палоскі морквы й кетчуп. Сам я хот-догаў ніколі ня браў – я замаўляў двайную і таму ўдвая паскудную танную каву й паўшклянкі гарэлкі, мне падабалася піць гарэлку маленькімі глыточкамі, так, каб яна даўжэй заставалася на вуснах, пагрэла мне нёба. Здаралася, я наўмысьля вы­ліваў трохі кавы на суседнія зэдлікі, і расчараваньне тых, хто ўжо наважыўся да мяне падсесьці, надзвычай пасавала гарэлцы ў маёй пласт­масавай шклянцы. Мне было да­спадобы паліць у гэтай вулічнай кавярні, каля самага выхаду, там у празрыстым тэньце было мноства дзірачак для вентыляцыі, і дым цудоўным чынам выходзіў вонкі цэлым букетам стру­мянёў, я радаваўся, як матылёк, калі паблізу спынялася шумная дзявочая кампанія, калі хто-небудзь з астатніх наведнікаў ціха разгортваў зачытаную кнігу, ці калі сюды прыходзілі міліцыянты ды выводзілі бам­жаватых звар’яцелых дзядоў, улюбёным заняткам якіх было бянтэжыць супрацоўніц найбліжэйшага банку, што зазвычай тут абедалі, непрыстойнымі знакамі. (А. Бахарэвіч, Пасьля фейерверку, фрагмэнт)

Спампаваць гэты мэдыя-файл... Генадзь Бураўкін. Горкі дым. Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Зянон. Карціны памяці. Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Алег Лойка. Беларусьсю ўваскрасаць. Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Ганна Яцкевіч. Невыказнае. Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Тацяна Будовіч. Я не чакаю... Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Леанід Дранько-Майсюк. У аўтобусе, слухаючы... Два апавяданьні
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Альгерд Бахарэвіч. Пасьля фейерверку. Аповесьць
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Сакрат Яновіч. Прыход немцаў. Аповед
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Анатоль Бутэвіч. Сьпічрайтэр. Звычайнае апавяданьне
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Вячаслаў Дубінка. Крывавы крупнік. Два апавяданьні
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Алёна Рыбік. Прасьветлая вясна. Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Наталка Харытанюк. Архан, Архан. Аповед
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Дзьмітры Плакс. Барух Эмануэль. П'еса
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Тры п'есы. З сучаснай шведскай драматургіі. Катарына Фростэнсан / Крыштальная вуліца / Урывак з п'есы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Эн Сэкстан. Адпавядаючы анёлам. Вершы
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Васіль Быкаў. "Пішу як умею, як разумею" / Перапіска В. Быкава і Л. Лазарава (Заканчэньне)
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Сяргей Шапран. "Прыкры твор". Старонкі кнігі пра В. Быкава (Працяг)
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Сяргей Дубавец. Стагоддзе НН. Нататкі з нагоды юбілею. (Заканчэньне)
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Альбіна Семянчук. Францішак Скарына ў Кракаве
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Анатоль Астапенка. Беларускі нацыяналізм: учора, сёньня, заўтра. Палемічны артыкул
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Віктар Хурсік. Трагедыя Крынак
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Міхась Карпечанка. А душы іхнія купаюцца ў раі...
Спампаваць гэты мэдыя-файл... "Даць рады жыцьцю". Гутарка Галіны Дубянецкая з Любоўю Турбіной
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Анатоль Кудравец. Як у кроплі крыві. Літаратурныя партрэты
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Анатоль Бярозка. "Маё сэрца ўжо спынялася"
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Галіна Тычко. "Сьлед на цэлы век..." Мае сустрэчы з Уладзімірам Калесьнікам
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Сяргей Сыс. "Дагадзіў жа ты мне, Анатоль, дагадзіў..." Успамін пра Анатоля Сыса
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Кнігапіс ...У кантэксьце сусьветнай літаратуры. Тры кароткія рэцэнзіі
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Бліцкрыт. "Лён". Размова пра кнігу Анатоля Сыса
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Дзеяпіс. Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова"
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Нашыя аўтары / Contents
Спампаваць гэты мэдыя-файл... Зьмест
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007-04
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Рэдакцыйная калегія: Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара, Анатоль Івашчанка
Выдавец: РГА Літаратурна-мастацкі фонд Нёман
Copyright © by 2002-2008 Дзеяслоў
Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Дата запісу: 2008-05-06
Дата абнаўленьня: 2008-05-06