![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Амаль усё !!! »»»
|
![]() Дзеяслоў Літаратурна-мастацкі часопіс Нумар: 28 Што ні павесь на сьцяну, а яно калі ды калі грымне ў жыцьцёвай драматургіі, як чэхаўская стрэльба. Так у мяне здарылася з карцінай эфіопскага мастака Алему Адмасу – графічным лістом, на якім ён адлюстраваў храм сьвятога Георгія ў Лалібеле. Вычасаны з суцэльнага глыбіннага каменнага пласту ў сівой старажытнасьці, ён прызнаны цудам сьвету. Аснова храму, ягоная першая прыступка, месьціцца куды ніжэй паверхні зямлі, будыніна нібы прарастае, выпростваецца ўверх з глыбінных нетраў. Прытым вычасаны храм у форме крыжа, гэта добра бачна зьверху, створаны дойлідамі Божы дом акурат раўняецца з паверхняй зямлі. Як тут не зьдзівіцца! Калі мы – славяне, еўрапейцы, астатні сьвет – у сваім памкненьні да Хрыстовай веры па цагліне ўзьнімалі храмы як мага вышэй, каб у лагодным прасторавым атуленьні ўзвысіць угору свой удзячны малельны позірк, дык пакорныя Госпаду эфіопы найвялікшым узвышэньнем лічылі зямную паверхню, якая трывае іх на гэтым сьвеце. Разам з памкненьнем да выратавальнай веры яны і самі ўсё адно як вылушчыліся з зямной чарнаты. (C. Рублеўскі, У крыжовай прасторы, фрагмэнт) Месца выхаду: Менск Дата выхаду: 2007-06 Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс Рэдакцыйная калегія: Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч - намесьнікі галоўнага рэдактара, Анатоль Івашчанка Выдавец: РГА Літаратурна-мастацкі фонд Нёман Copyright © by 2002-2008 Дзеяслоў Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі Дата запісу: 2008-05-06 Дата абнаўленьня: 2008-05-06 |
||