![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
![]() Ніва тыднёвік беларусаў у Польшчы Нумар: 2008/19 (2713) Як кожны год, у дзень 3 мая, у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве ладзяцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі краіны. У гэты дзень з 1921 года прысвойваюцца ім высокія дзяржаўныя ордэны. На гэты раз у ліку 46-ці ардэнаносцаў апынуліся беларусы: галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак. Прэзідэнт Лех Качынскі ўзнагародзіў іх Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. „Ніва” спытала ўзнагароджаных, як яны ўспрынялі гэтае прэстыжнае вылучэнне. Алег Латышонак: — Для мяне гэта нечаканасць. Я лічу, што шмат людзей больш чым я заслугоўваюць такой узнагароды. Людзей, якія ў падполлі змагаліся за незалежнасць Польшчы, прэзідэнт падзяліў на тры падполлі: першае — якое змагалася ў час другой сусветнай вайны, другое — пасляваеннае і трэцяе — якое дзейнічала ў 1980-х гадах. Прэзідэнт слушна заўважыў, што людзі першага падполля змагаліся са зброяй у руках. Яны рызыкавалі жыццём. А мы — тыя, хто змагаўся за дэмакратыю, усё ж такой вялікай рызыкі на сябе не прымалі. Лічу, што шмат палякаў у Беластоку заслугоўвае гэтай узнагароды. І таму ордэн успрымаю не як узнагароду для сябе, але для людзей, з якімі я дзейнічаў у дэмакратычным руху. Справа ў тым, што беларуская нацыянальная меншасць была адзінай, якая тады стварыла падпольныя структуры і арганізавана змагалася з рэжымам. Думаю, што якраз гэта паўплывала на факт, што я і Яўген Вапа былі ўшанаваны і наш накірунак быў (...) (Змяняць, значыць затрымаць беларускасць, фрагмэнт) Месца выхаду: Беласток Дата выхаду: 2008-05-11 Рэдактар: Вапа Яўген Рэдакцыйная калегія: Яўген Вапа (галоўны рэдактар, старшыня Праграмнай рады тыднёвіка Ніва), Мікалай Ваўранюк (журналіст), Аляксандр Вярбіцкі (журналіст), Віталь Луба (намеснік галоўнага рэдактара), Міраслава Лукша (журналіст), Ганна Кандрацюк-Свярубская (журналіст, рэдактар Зоркі), Адам Паўлоўскі (дагляданне гэтых старонак), Аляксей Мароз (журналіст), Яўгенія Палоцкая (машыністка), Галіна Рамашка (канцылярыя), Ілона Карпюк (журналіст), Мацей Халадоўскі (журналіст)... ды шмат-шмат іншых асоб, якія фармальна ў рэдакцыйны калектыў не ўваходзяць, але прозвішчы якіх Вы бачыце пад матэрыяламі ў газеце. Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва ISSN: 0546-1960 Copyright © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва Друкарня: Orthdruk, Białystok Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. Крыніца: http://niva.iig.pl Дата запісу: 2008-05-07 Дата абнаўленьня: 2008-05-14 |
||