![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Слоўнік для дзяцей »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Васіль Сёмуха чытае латышскую паэзію Васіль Сёмуха чытае «Нататкі Індрыка Латыша...» Візмы Бэлшавіцы Бібліятэкар ![]() Васіль Сёмуха паэму «Нататкі Індрыка Латыша на палях „Лівонскай хронікі”» чытае Васіль Сёмуха. Чытаньне было запісана для „Радыё Свабода” ў праграму „Начная чытанка”. Публікуецца на сайце за ласкавай згодай Васіля Сёмухі На сайце Kamunikat.org можна паслухаць паэму «Нататкі Індрыка Латыша на палях „Лівонскай хронікі”» латышскай паэтэсы Візмы Бэлшавіцы ў выкананьні перакладчыка Васіля Сёмухі. Чытаньне было запісана для „Радыё Свабода” ў праграму „Начная чытанка”. Індрык Латыш (Генрых Латышскі) – гістарычная асоба, прымусова уводзіў у Балтыі хрысьціянства, анямечваў латышоў, агнём мечам „цывілізаваў” свой народ. „Сёньня аналагічны працэс адбываецца і ў Беларусі” – лічыць перакладчык Васіль Сёмуха. На ягоную думку „аналёгія яркая і толькі ў нашага шчасьценосца не відаць ніякіх дакораў сумленьня”. Візма Бэлшавіца (Элсберга, 1931-2005), латышская паэтэса, празаік, перакладчыца. Друкуецца з 1947 г. „У паэзіі Бэлшавіцы жыцьцё не ідылічнае. Я не магу адразу назваць другога латышскага паэта, у паэзіі якога так адухоўлена, але ў той жа час і балюча, нават няўмольна раскрываюцца «эоны» чалавечага жыцьця: ад дзіцячых пацешак да старэчага водуму з усімі яго ператварэньнямі і стратамі, з экзістэнцыяльным драматызмам, з парываньнямі ў будучыню і зваротамі ў мінулае… Прысутнасьць народа ў яе паэзіі праяўляецца знутры, з глыбіні, праз словы, сказы, інтанацыю, мелодыку, без чаго немагчыма абысціся і дня… Візма Бэлшавіца асвятліла тыя пераломныя моманты ў гісторыі Латвіі промнем пазнейшых ведаў, каб выявіць праблему адказнасці: адказнасці духоўнага дзеяча (як і кожнага чалавека) перад сваім народам і перад сваім сумленнем. І ў сучаснай гісторыі дастаткова многа фактаў, якія сведчаць пра тое, што гэта не абстрактная праблема.” (З прадмовы Інты Чаклы да беларускага зборніка). „Паэзію Візмы Бэлшавіцы – гаворыць Васіль Сёмуха – перакладала душа мая, можа, якраз таму – гэта самае любімае з усяго перакладзенага мною на родную мову душы і сэрца…” |
||