Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Камунікат у перадачы "Беларускі Тыдзень" (video)
Камунікат у перадачы "Беларускі Тыдзень" (video)
Бібліятэкар

Размова зь Яраславам Іванюком у перадачы "Беларускі Тыдзень" (TVP Białystok)

Ня ўсе ведаюць, што існуе такая бібліятэка, якой можна карыстацца пры дапамозе камрутара ды інтэрнэту. Пра працу інтэрнэт старонкі Камунікат.org распавядзе яе аўтар Яраслаў Іванюк.

Паводле статыстыкі сайту, найбольш наведвальнікаў з Польшчы і Беларусі. Хаця здараюцца таксама наведванні з такіх экзатычных краінаў як Сінгапур, Кітай ці Нікарагуа. Аднак трэба прызнаць, што гэта лічаныя ўваходы на сайт.

Наогул сайт адкрываецца 900-1000 разоў у дзень, што – на маю думку – з'яўляецца вельмі добрым вынікам як на магчымасці беларускага Інтэрнэту. У рэйтынгу Акавіта.com у раздзеле „культура і мастацтва”, дзе зарэгістраваных больш за паўтысячы рэсурсаў, Камунікат часцяком трапляе ў першую дзесятку найбольш папулярных сайтаў.

У канцы мінулага года на сайце адбыліся рэвалюцыйныя змены. Дзякуючы дапамозе, якую Беларускае гістарычнае таварыства атрымала на рэалізацыю праекта „Беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org” з польскага Міністэрства замежных справаў у рамках праграмы „Polska pomoc 2007”, нам удалося стварыць сучасную інтэрнэт–бібліятэку, якая ўвесь час пашыраецца.

У гэтым годзе Kamunikat.org таксама будзе карыстацца падтрымкай польскага МЗС. Мяркую, што функцыянальнасць бібліятэкі значна пашырыцца, узнікнуць персанальныя сайты некаторых аўтараў, якія з намі супрацоўнічаюць здаўна, узнікне таксама каталёг папяровых публікацыяў бібліятэкі Беларускага гістарычнага Таварыства. Але аб гэтым наведвальнікі сайту змогуць пераканацца самі недзе пасля вакацыяў.