Націснуць, каб павялічыць...
Вартае ўвагі »»»

Націснуць, каб павялічыць...
Сьвежы нумар »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Прэмія Міжнароднага цэнтра журналістаў (ICFJ) Аляксею Каролью
Прэмія Міжнароднага цэнтра журналістаў (ICFJ) Аляксею Каролью
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Аляксей Кароль

Галоўны рэдактар беларускай недзяржаўнай газеты "Новы час" Аляксей Кароль стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта за 2008 год. Прэмію Міжнароднага цэнтра журналістаў (ICFJ) таксама атрымаў журналіст з Уганды Фрэнк Ньякаіру.

"Апошнія 15 гадоў Аляксей Кароль падаваў суайчыннікам незалежную інфармацыю, нягледзячы на фізічныя нападкі і моцны ціск з боку дзяржавы, — гаворыцца ў паведамленні ICFJ. — Першая яго газета "Згода" была закрыта рашэннем Вярхоўнага суда Беларусі ў 2006 годзе. У 2007 годзе ён пачаў выдаваць штотыднёвую газету "Новы час", якой таксама даводзіцца нялёгка".

Імёны пераможцаў былі аб'яўлены падчас 61-га Сусветнага газетнага кангрэса 3 чэрвеня ў Гётэборгу (Швецыя). Як зазначыў на цырымоніі старшыня ICFJ Джойс Барнатан, А.Кароль "сімвалізуе апошнюю надзею на свабоду прэсы ў Беларусі".

Уручэнне ўзнагарод адбудзецца 12 лістапада ў Вашынгтоне (ЗША) у прысутнасці 500 прадстаўнікоў СМІ.

Сёлета Міжнародны конкурс журналістаў імя Найта праводзіўся ў дзесяты раз. Яго пераможцамі становяцца журналісты, якія "выказалі выключную вернасць прафесіі і, нягледзячы на вялікія выпрабаванні, захавалі высокія стандарты журналістыкі". Прыз складае тысячу долараў ЗША.

Крыніца: Марына Рахлей, БелаПАН.

Камунікат.org сардэчна віншуе галоўнага рэдактара беларускай недзяржаўнай газеты "Новы час" Аляксея Кароля зь перамогай у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта за 2008 год!!!

Газету "Новы час" можна знайсьці на нашым сайце тут