![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Аўдыёкніга "Адкуль наш род" на сайце Kamunikat.org Аўдыёкніга "Адкуль наш род" на сайце Kamunikat.org Бібліятэкар ![]() Адкуль наш род На сайце Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org дзякуючы супрацоўніцтву з Уладзімірам Арловым зьявілася аўдыёкніга Адкуль наш род. Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Сярод герояў кнігі - князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асьветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі... Аўдыёкніга мае багатае гукавое афармленне і малюнкі, што стварае ў юнага слухача эфект прысутнасці пры падзеях, аб якіх апавядае аўтар. Кнігу можна не толькі слухаць, але і чытаць. Уладзімір Арлоў нарадзіўся ў самым старажытным горадзе Беларусі - Полацку. У дзяцінстве шукаў даўнія скарбы і славутыя полацкія лабірынты, якія і прывялі яго на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працуючы настаўнікам гісторыі, пачаў пісаць алавяданні і аповесці пра нашу мінуўшчыну. Сёння Уладзімір Арлоў - аўтар трыццаці кніг, большасць якіх прысвечана падзеям і героям беларускай гісторыі. Ягоныя творы перакладзеныя на многія мовы і ўключаныя ў школьныя праграмы. |
||