![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі :: Рэсурсы :: Туронак, Мадэрная гісторыя Беларусі ![]() Мадэрная гісторыя Беларусі Туронак Юры Я ніколі ня жыў у Беларусі, толькі зрэдку, у летні час, наведваў бацькавых сваякоў на Браслаўшчыне і матчыных на Беласточчыне. З гэтай прычыны, па сутнасьці, ніколі ня меў магчымасьці канфрантаваць ідэалізаванае хатняе нацыянальна–арыентаванае выхаваньне зь беларускімі рэаліямі — у даваенныя дзіцячыя гады на гэта было зарана, а пазьней — амаль немагчыма. У гэтых адносінах нічога не давалі літоўскія і польскія школы, няшмат скарыстаў і з бацькавай бібліятэкі, якая згарэла падчас ваенных дзеяньняў у ліпені 1944 г. Усё ж ніколі не пакідала мяне жаданьне пазнаць мінуўшчыну і сучаснасьць Беларусі — сапраўднай радзімы маіх бацькоў, якая мне была ўжо толькі ўяўнай бацькаўшчынай. У 1952 г. скончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве, атрымаў дыплём магістра эканамічных навук і пачаў працаваць малодшым асыстэнтам на катэдры эканамічнай геаграфіі гэтай школы. Акрамя дыдактычных заняткаў, неабходна было акрэсьліць напрамак дасьледчыцкіх зацікаўленьняў і тэму будучай доктарскай дысэртацыі. З такой мэтай і згодна з профілем школы я заняўся вывучэньнем становішча сельскай гаспадаркі ў міжваенны пэрыяд ува ўсходняй і заходняй частках падзеленай Беларусі. Кожную вольную хвіліну працаваў у варшаўскіх бібліятэках, у якіх аказалася неспадзявана шмат афіцыйных савецкіх і польскіх публікацыяў па гэтым пытаньні. На іх падставе апрацаваў падрабязны статыстычны аналіз разьвіцьця сельскагаспадарчай вытворчасьці, параўноўваючы абедзьве часткі краіны, між іншым, паказаў яе рэгрэс у БССР як вынік праведзенай гвалтоўнай калектывізацыі. (Ю. Туронак, Прадмова) Катэгорыя: Гісторыя Месца выхаду: Вільня Дата выхаду: 2006 Рэдактар: Булгакаў Валер Выдавец: Інстытут Беларусістыкі ISBN: 978-80-86961-13-2 Дадатковая даведка: Кніга выдадзена пры інфармацыйнай падтрымцы фонду «Чалавек у нядолі» Дата запісу: 2008-06-24 Дата абнаўленьня: 2008-06-24 |
||