![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: 18-19 ліпеня ў Гарадку - Басовішча'2008 Басовішча'2008 - 18-19 ліпеня ў Гарадку Бібліятэкар ![]() 18-19 ліпеня 2008 году ў Гарадку непадалёк Беластоку адбудзецца XIX Фэстываль музыкі маладой Беларусі Басовішча 2008. На працягу двух дзён выступяць лепшыя гурты беларускай музычнай сцэны ды госьці з Польшчы і Украіны. Падчас сёлетняга фэстывалю выступяць больш за 20 гуртоў, а таксама ўпершыню ў гісторыі імпрэзы, пройдуць дыджэйскія канцэрты ў Намёце фэстывалю. Сярод выступоўцаў дыджэй T-trider. Апрача канцэртаў ў час дзевятнаццатага басовішча удзельнікам фэстівалю прапануецца агляд незалежнага беларускага кіно, кароткаметражныя формы, кліпы, відэа-арт, а таксама фільмовыя прадукцыі праекту "Filmowe Podlasie atakuje", якога творы добраацэненыя на эўрапейскіх паказах ды фэстівалях. Цягам двух дзён канцэртаў на галоўнай сцэне фэстівалю зможам паслухаць і пабачыць 25 камандаў: змаганні 9 гуртоў за гонар пераможцы конкурснай часткі Басовішча 2008 і ўзнагароды фэстывалю. У якасьці гасьцей Басовішча 2008 паслухаем рэпрэзэнтантаў розных музычных стыляў сярод якіх WZ-orkiestra, KRAMA, DICK4DICK, NEURO DUBEL, TROITSA. Фэстываль як заўжды пройдзе ва ўрочышчы БОРЫК у Гарадку. Падрабязныя інфармацыі глядзіце на сайце www.basowiszcza.org «Басовішча» – фэстываль музыкі маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай. Зараз гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.Басовішча ладзіцца штогод у ліпені – прыкладна другая палова месяца, пятніца-субота. У 2008 годзе Басовішча пройдзе 18-19 ліпеня – пятніца-субота. Традыцыйна фэст мае тры часткі: вольная сцэна, конкурс маладых беларускіх гуртоў, выступы зорак і гасьцей фэсту (Беларусь, Польшча, Україна, Літва, Італія і інш.) У гэтым годзе ўпершыню Фэстываль музыкі маладой Беларусі Басовішча праходзіць пад патранатам Kamunikat.org! |
||