![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Сьвежы нумар »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Аўтограф-сесія аўтара “Магдэбургскай Гародні” Аўтограф-сесія аўтара “Магдэбургскай Гародні” Бібліятэкар ![]() Юры Гардзееў падпісвае кнігу, фото Радыё Рацыя Запрашаем на аўтограф-сесію гісторыка Юры Гардзеева, прысвечаную выхаду “Магдэбургскай Гародні”. Аўтограф-сесія адбудзецца ў Гродна 24 ліпеня, ад 17.00 да 19.00, у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (Будзёнага 48а-44). Усе ахвотныя змогуць здабыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара. "Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)" - першая кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка", што выдаецца Гарадзенскім Рухам “За Свабоду” пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча. Кніга выйшла пры падтрымцы ўлад Вроцлава (Польшча), Міністэрства замежных спраў Польшчы, Польска-амерыканскага фонду Свабоды і Калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язераньскага (Польшча). Багата ілюстраванае выданне прысвечана пытанням планавання і забудовы Гродна ў перыяд, калі горад карыстаўся Магдэбургскім правам (з 1496 года да апошніх дзён Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя); сацыяльнай тапаграфіі гродзенскіх вуліц і плошчаў; саслоўных і маёмасных адносін, а таксама сацыяльнай стратыграфіі і прафесійнай структуры горада. Выхадзец з Гродна Юрый Гардзееў — ад'юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў). З'яўляецца аўтарам каля 70 публікацый, прысвечаных гісторыі беларускіх гарадоў, у тым ліку дзвюх кніг аб Гродна. Запрашаем! Гродна, 24 ліпеня, чацвер, ад 17.00 да 19.00, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Прэсавая служба Гарадзенскага Руху “За Свабоду” zasvabodu.hrodna@gmail.com Падрабязней пра “Магдэбургскую Гародню” глядзіце тут. |
||