Націснуць, каб павялічыць...
Кнігі У. Арлова »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Чым адрозніваецца Менск ад Мінска, а Гародня ад Гродна?
Чым адрозніваецца Менск ад Мінска, а Гародня ад Гродна
Бібліятэкар

Шаноўныя сябры!

Запрашаем вас на першую восеньскую сустрэчу – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Гарадская ментальнасць беларусаў: мінулае і сучаснасць - штодзённае жыццё ў беларускіх гарадах 19-20 стст., як працавалі і як бавілі час насельнікі беларускіх гарадоў, чым, урэшце рэшт, адрозніваецца Менск і Мінск, Гародня і Гродна. Нашым госцем будзе Захар Шыбека, доктар гісторыі, прафесар.

Захар Шыбека вядомы ў галіне беларускага горадазнаўства адмысловец, ён аўтар “Нарысаў гісторыі Беларусі. 1795-2002”, “Гарады Беларусi (60-я гады ХIХ–пачатак ХХ стагоддзяў)”, яго кнігі выходзілі на чэшскай і польскай мовах.

Пачатак сустрэчы – чацвер, 11 верасня, 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Уваход вольны

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду,

zasvabodu.hrodna@gmail.com