|
|
|
![]() Кнігі У. Арлова »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Доўгачаканая прэзентацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль! Доўгачаканая прэзентацыя кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль! Бібліятэкар ![]() Шаноўныя сябры! Маем гонар запрасіць вас на прэзентацыю кнігі ўспамінаў Дануты Бічэль Хадзі на мой голас (328 ст.), якая з’яўляецца другой кнігай ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ, заснаванай Гарадзенскім Рухам “За Свабоду” пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча. Прэзентацыя, у якой возьме ўдзел Данута Бічэль, адбудзецца ў Гродна ў чацвер 18 верасня, 18.30, па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства беларускай школы). “Захацелася скінуць з сябе салодкую няволю рыфмаў, гэты панцыр чарапахі. Гэтая кніжка — яшчэ не развітанне, не запавет, але падвядзенне вынікаў, - піша Данута Бічэль ва ўступе да кнігі. - У маёй жыццёвай прыгодзе паэткі найважнейшымі з'явамі былі людзі, якія мяне любілі, якіх я любіла. Цяпер я зразумела, што пра людзей, якія істотна паўплывалі на мой лёс, у вершах не напішаш. Дасканалай мовай прозы я не валодаю. Таму атрымаліся эсэ. Вядома, гэтая кніжка няроўная. Я не ўсюды дала рады сваім эмоцыям. На мяжы паміж паэзіяй і прозай, калі ўдаецца заскочыць за далягляд думкі, дзе пачуццё і думанне зліваюцца ў адно, мае эсэ атрымаліся. “Заходзьце да мяне, хто ў смутку, душа кніжкі заўсёды адчынена”… Кніга багата аздоблена здымкамі. Аўтарка ўзгадвае падзеі грамадскага жыцця ў Гродна ў 80-90 гады ХХ ст., Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Артура Цяжкага, Ларысу Геніюш, Зоську Верас, Ірыну Крэнь, Анатоля Сыса, Хрысціну Лялько, Янку Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Наталлю Арсенневу, айца Уладзіслава Чарняўскага, Чэслава Мілаша… Запрашаем! Пачатак прэзентацыі: чацвер, 18 верасня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44. Уваход вольны. Вы зможаце атрымаць кнігу з асабістым аўтографам аўтаркі! Падрабязней пра кнігу глядзіце тут. На старонках кніг, якія складаюць ГАРАДЗЕНСКУЮ БІБЛІЯТЭКУ, прадстаўлена забытая гісторыя Гародні, традыцыя суіснавання розных народаў і культур, памяць пра гістарычную спадчыну, культурніцкія дасягненні, у тым ліку і літаратурныя, творцаў горада на працягу стагоддзяў. ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Першай кнігай серыі стала “Магдэбургская Гародня” Юрыя Гардзеева. Па ўсіх пытаннях, звязаных з “Гарадзенскай бібліятэкай”, звяртайцеся - zasvabodu.hrodna@gmail.com Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com |
||