Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: ARCHE ізноў у Гародні
ARCHE ізноў у Гародні
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Чарговы, рэкордны па аб’ёме, нумар ARCHE будзе прэзентаваны ў Гродна 4 снежня

Дарасійская гісторыя Беларусі і спадчына Вялікага Княства Літоўскага сталіся тэмай чарговага нумару часопіса ARCHE. Нумар мае рэкордную колькасць старонак – больш за 1000.

У чацвер, 4 снежня а 18.30 у Гродна ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы на вуліцы Будзёнага, 48а-44 аўтары часопіса прэзентуюць яго ў Гродна.

Будзе таксама прэзентавацца Збор твораў ксяндза Адама Станкевіча, іншыя кнігі, выдадзеныя ARCHE і “Нашай Нівай”. Прыедуць рэдактар часопісу Валерка Булгакаў, рэдактары газеты «Наша Ніва», гарадзенскія і мінскія аўтары «ARCHE» і «Нашай Нівы». Мінскія госці прыедуць у рамках кампаніі «Будзьма!».

Пачатак прэзентацыі: чацвер, 4 снежня, 18.30 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Уваход вольны, запрашаем!

Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com, www.milinkevich.org