Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Новая кніга Леаніда Лыча
Новая кніга Леаніда Лыча
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Леанід Лыч “Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 – кастрычнік 1964 гг.)”

Новая кніга Леаніда Лыча “Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі (верасень 1943 –кастрычнік 1964 гг.)” з’явілася ў кнігарнях.

У кнізе на вопыце Беларусі паказваецца, як у выніку правядзення савецкай палітыкі збліжэння і зліцця нацый, іх культур і моваў адбылася дэнацыяналізацыя яе палітычнага, эканамічнага і духоўнага жыцця, дэфармавалася нацыянальная свядомасць народа ў складаныя і супярэчлівыя гады гісторыі. Кніга з’яўляецца добрым дапаможным матэрыялам для тых хто займаецца вывучэннем гэтага перыяду гісторыі краіны, а таксама аматарам гісторыі.

“Міжнацыянальныя дачыненні на Беларусі” выдадзена пры дапамозе “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў выдавецтве “Галіяфы”.

Міжнацыянальныя дачыненні да Беларусі (верасень 1943 – кастрычнік 1964 г.) / Леанід Лыч – Мінск : Галіяфы, 2009. – 284 с.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС Бацькаўшчына