![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
KAMUNIKAT.org :: What’s New :: Веліч і трагедыя беларускіх гарадоў Запрашаем на прэзентацыю унікальнай кнігі Захара Шыбекі “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет”. Аўтар з’яўляецца доктарам гістарычных навук, знаўцам гарадской беларускай традыцыі. Пачатак прэзентацыі – панядзелак, 6 красавіка, 18.30, па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). "На працягу ўсёй сваёй гісторыі царызм рабіў так, каб разбурыць мясцовы каларыт старых ліцвінска-беларускіх гарадоў і ліквідаваць іх былыя вольнасці. Беларусы пазбавіліся сталіцы. Вільня пераўтварылася ў звычайны губернскі цэнтр. Руска-яўрэйскія гарады адчужаліся ад беларускай народнай культуры. Найбольш зрусіфікаванымі сталі губернскія гарадскія цэнтры. Яны прэзентавалі не аўтахтонную культуру і традыцыю, як раней, а найперш узніклую тут правінцыйную рускую культуры. Старабеларуская шляхецкая культура была загнаная ў панскія маёнткі і асобныя гарадскія цэнтры… Па сваім нацыянальным складзе мясцовыя гарады не сталі беларускімі”, - Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый / Захар Шыбека. — Вільня: ЕГУ, 2009. — 372 с. Кніга пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане. Гісторыя гарадоў Беларусі і свету паказаная храналагічна, паралельна і параўнальна, праблемы сучаснасці Беларусі — з рэтраспекцыямі ў мінулае і ў кантэксце сусветных працэсаў. Урбанізацыя даследуецца ў сувязі з развіццём эканомікі і гарадской культуры, узаемаадносінамі вялікіх і малых гарадоў і даміноўнай роллю сталіцы. Аўтар разглядае такія аспекты, як ментальнасць гараджанаў, гарадскі камфорт, гарадское самакіраванне і горадабудаўнічая палітыка. Выданне прыдатнае для выкарыстання ў якасці дапаможніка па спецкурсе «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» (сёння выкладаецца ў ЕГУ). Кніга цікавая і карысная шырокаму колу чытачоў. 6 красавіка, панядзелак, 18.30 - Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны. Падрабязнасці на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/ Запрашаем усіх! Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com www.milinkevich.org |
||