![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|||||||||||||||
|
KAMUNIKAT.org :: What’s New :: “Галасы” раскупілі “40 год хаваць такі скарб трэба яшчэ ўмець”... Праз суткі пасля выдання дыску з галасамі Уладзіміра Караткевіча, Ларасы Геніюш і Рыгора Барадуліна большая частка яго накладу была раскуплена. Аўтар праекту “Галасы” Глеб Лабадзенка і не сумняваўся ў поспеху сваёй ідэі: “40 год хаваць такі скарб трэба яшчэ ўмець”. На дыск увайшлі арыгінальныя запісы твораў беларускіх класікаў, зробленыя Сяргеем Панізнікам на бабінны магнітафон у 1968 годзе, у якіх тоіцца нямала адкрыццяў. Як, напрыклад, кавалак з паэмы “Гулянка ў дэкарацыях”, прачытаны Караткевічам, што быў выкінуты цэнзарамі з кнігі. Ларыса Геніюш чытае: Быць – то на ўласную сцежку ступіць, Лабадзенка: Гэтыя запісы мне перадаў паэт Сяргей Панізнік. Я паслухаў і проста ачмурэў, бо 40 год захоўваць такі скарб – арыгіналы галасоў Караткевіча, Геніюш, Барадуліна 1968-га году – трэба ўмець. Малады паэт, перакладчык і журналіст Глеб Лабадзенка ачмурэў і ўзяўся данесці тыя запісы да людзей.
- Атрыманне галасоў супала з запускам майго блогу www.labadzenka.by. Вырашыў зрабіць сумесны праект Сяргея Панізніка і майго блогу. Плюс я дадаў сённяшнія запісы Барадуліна, ён праз 40 год начытаў тыя ж вершы і на дыску яны ідуць парамі. Праз 40 год захавання стужкі ацалелі ў належнай якасці. І ўсё таму, што Сяргей Панізнік не шкадаваў тады грошай і набываў самыя дарагія бабіны для магнітафона “Рамантыка”, таму яны і не расыпаліся. - Я даведаўся, што паеду служыць за мяжу і я купіў магнітафон “Рамантыка”, каб можна было набраць Бацькаўшчыны, каб слухаць за мяжою галасы Радзімы. Падрыхтаваў свой магнітафон і папрасіў Караткевіча, каб ён паказаў сваю душу. Ну і пачалося…40 год прайшло, а жывы голас застаўся. Гэта самае багатае, што я маю. Пры выданні дыску было вырашана захаваць першароднае гучанне ды не выразаць шумы. Лабадзенка: Я пакінуў гэтыя галасы на дыску ў першародным выглядзе. Таму, вы пачуеце, як Уладзімір Караткевіч чыркае запалкай, падкурвае цыгарэту, а потым пачынае чытаць верш. Караткевіч (чыркае запалкай): Фантан слёз. Капаюць слёзы, слёзы, слёзы… На дыску нямала сюрпрызаў. Так, напрыклад, прачытаная Караткевічам страфа пра ўладара кінасвету ды цяжарнага сабаку з паэмы “П’янка ў дэкарацыях” захавалася толькі на запісе. Уласна паэму ў кнізе “Быў. Ёсць. Буду” яе ўкладальнікі цнатліва пераназвалі ў “Гулянку ў дэкарацыях”, а прачытаны кавалак быў выкінуты цэнзарам з пісьмовай версіі твору. Караткевіч чытае: Важны пан, уладар кінасвету цэлага Праз суткі пасля выхаду дыску аўтар ідэі “Галасоў” Глеб Лабадзенка зразумеў, што гэта было слушнае рашэнне – большая частка накладу раскупіліся імгненна. Дыскі разышоўся па ўсёй Беларусі – Верхнядзвінск, Салігорск, Ліда, Масты, Гародня. У Менску “Галасы” можна набыць у кнігарні “Акадэмкніга”. Плануецца правесці і некалькі прэзэнтацыяў. |
|||||||||||||||||