![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Адам Глобус: “Мастак павінен добра пахнуць” У арт-галерэі “Падземка” ў Менску прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Адама Глобуса “Play.By”, а разам з тым яго персанальная мастацкая выстава “Магма”. Адмыслова для слухачоў Радыё Рацыя пісьменнік і мастак зладзіў па ёй адмысловую экскурсію. Прыхільнікі Адама Глобуса прыйшлі ў аўторак у арт-галерэю “Падземка” на прэзентацыю кнігі, а трапілі на мастацкую выставу. Прычым першую для мастака і літаратара ў жыцці. Глобус: - Тут будзе прэзентацыя кніжкі Адама Глобуса “Play.By”, якая выйшла ў выдавецтве Ігара Логвінава. А таксама з гэтай нагоды я зрабіў сваю першую ў жыцці персанальную выставу, якая называецца “Магма”. Тут ёсць 14 карцін, яны ў добрых рамах усе. Як і кніжка на добрай паперы – гэта для нас ужо вялікая падзея. Мне падабаецца, што выстава праходзіць пад зямлёй, у нефармальных абставінах, таму я прынёс вось гэтую карціну – “Магма” – тое, на чым зямля трымаецца. А гэта карціна называецца “Амстэрдам”. Мне вельмі падабаюцца жанчыны, якія сядзяць у амстердамскіх вокнах. Я запрасіў натуршчыцу, пасадзіў яе ў такую позу, як сядзяць у Амстэрдаме, у чырвоных колерах, і намаляваў. А тут намаляваныя мае любімыя флаконы ад парфуму. Мастак, як і проста харошы чалавек, павінен добра пахнуць. Жывапіс сёння, як і мастацтва парфумы, вельмі эгаістычнае. Ад таго, што я добра пахну і маю харошую карціну нікому іншаму, акрамя мяне, не так прыемна. Кар.: - А што першаснае – выстава ці ўсё ж прэзентацыя кніжкі. Ці і тое, і тое? Глобус: - Першасны я сам. Мае мастакоўскія паводзіны, якія рэалізуюцца ў розных формах. Патрабаванні да гэтай формы – каб яна была высокапрафесійнага ўзроўню, таму што ў нас паўсюль аматары. Кажуць наведнікі імпрэзы: - Я сёння толькі даведаўся. Не толькі пра тое, што Глобус – мастак, а наогул пра Глобуса. Што ён ёсць. - Ведаю яго праз інтэрнэт, шмат якія працы ён туды выкладае. Таму і прыйшла, бо захацелася пабачыць ужывую. Мне падабаюцца яго працы. - Глобус у прозе сваёй больш мастак, чым пісьменнік. Таму ў дадзеных карцінах трэба шукаць нешта літаратурнае. - Мне падабаецца Адам Глобус, асабліва яго эратычныя апавяданні. У іх я шмат чаго для сябе адкрыў у падлеткавым узросце. Паралельна з карцінамі Глобус прэзентаваў сваю новую кнігу “Play.By”. Туды ўвайшлі ягоныя эсэ і нататкі, што друкаваліся ў газеце “Звязда” і сайце naviny.by. Новую кніжку пісьменніка можна набыць у менскіх кнігарнях, а пабачыць ягоныя карціны ў “Падземцы” можна будзе да 20 красавіка. |
||