Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Click to enlarge...
варта прачытаць »»»

KAMUNIKAT.org :: What’s New :: Гарадская цывілізацыя паводле Захара Шыбекі
Гарадская цывілізацыя паводле Захара Шыбекі
Бібліятэкар
Click to enlarge...

Вацлаў Галімскі, Гародня Радыё Рацыя, 6 красавіка 2009 г.

У памяшканні гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзентацыя унікальнай кнігі Захара Шыбекі “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет”. Як паведаміў сам аўтар, доктар гістарычных навук, знаўца гарадской беларускай традыцыі, ён напісаў гэтую кнігу з нелюбові да сучаснага гораду.

Кніга Захара Шыбекі распавядае пра станаўленне гарадской цывілізацыі ў Беларусі і свеце і складаецца з трох раздзелаў: гісторыя горада, урбанізацыя, гараджане. Выйшла яна ў Вільні, у выдавецтве ЕГУ.

- Як выхадзец з вёскі, я недалюбліваю сучасны горад, які разбурае наш духоўны свет, - гаворыць Захар Шыбека. – Больш за тое, суцэльная урбанізацыя ўплывае і на здароўе чалавека. Пагаршаюць экалогію якраз не хімічныя прадпрыемствы, а стала растучая колькасць аўтамабіляў. Тым ня менш урбанізацыя – гэта працэс, якога не абмінуць, і гарады адыгрываюць галоўную ролю ў жыцці кожнай развітай краіны, у тым ліку і Беларусі…

Па словах Захара Шыбекі, ідэя напісання кнігі нарадзілася ў Беларускім калегіуме, дзе аўтар чытаў курс лекцый пра сучасную цывілізацыю. Гэтаксама ідэя замацавалася, калі Захар Шыбека выкладаў у Эканамічным універсітэце і асабліва ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

- Яўген Петрашкевіч і Захар Шыбека

- Напоўзніцу сваю праграму я рэалізаваў ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, - працягвае Захар Шыбека. – У сапраўды вольнай навучальнай установе еўрапейскага кшталту, дзе знайшоў разуменне кіраўніцтва. Таму кніга і выдадзена ў Вільні. Яе, канешне, можна было б выдаць і ў Беларусі, але тут маглі б узнікнуць праблемы з цэнзурай…

Захар Шыбека досыць крытычна ставіцца да так званай рэканструкцыі Гародні. Ён лічыць, што лепей захаваць руіны, чым будаваць муляжы колішніх помнікаў архітэктуры.