![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|||||||||||||||
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: На Першым Купалаўскім слэме паэты скакалі й ругаліся матам (фота) Дырэктарка Купалаўскага музэю ўсё адно хоча зрабіць спаборніцтва традыцыйным У апошнюю нядзелю ў Менску ў Літаратурным музэі Янкі Купалы адбыўся Першы Купалаўскі слэм. Слэм – гэта спаборніцтва паэтаў, калі кожнаму ўдзельніку даецца роўна тры хвіліны, каб максымальна эфэктна прачытаць свае вершы. Традыцыйна слэм судзяць самі гледачы. Але ў акадэмічным Купалаўскім музэі было й прафэсійнае журы – літаратары Пятро Васючэнка, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, музыка Алесь Камоцкі. Вядоўцам слэму быў паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. Андрэй Хадановіч: Мне здаецца, што пра пэўныя эстэтычныя перамены гаворыць такое месца, дзе адбываецца слэм. Не ў піўным падвале, не ў начным клюбе, а ў шаноўным, дзяржаўным Купалаўскім музэі, які хоча быць ня толькі акадэмічным, але й больш адкрытым, актуальным, маладым.
[1] Пераможца Першага Купалаўскага слэму паэт Віктар Жыбуль, [2] Вядоўца слэму паэт Андрэй Хадановіч ласкава выконваў ролю мікрафоннай стойкі, [3] Выступае паэтка-скандал Вера Бурлак, [4] Паэт Уладзь Лянкевіч, [5] Паэтка Валярына Кустава, [6] Мадэратарка слэму Марыйка Мартысевіч выконвала ролю Лідзіі Ярмошынай – лічыла галасы, [7] Паміж паэтамі выступаў гурт “Босае сонца”, [8] Заля не да ўсіх выступоўцаў ставілася спагадліва…, [9, 10] Як, зрэшты, і прафэсійнае журы Спадар Хадановіч коратка азнаёміў 18 удзельнікаў з правіламі. Адзначыў, што пасьля першага чытаньня будзе паўфінал, а затым – фінал. Даў таксама некалькі падказак. Андрэй Хадановіч: Слэм – самае дэмакратычнае відовішча. Але гэта абсурд, гэта тое, чаго ня можа быць – бо ня можа быць спаборніцтва ў паэзіі. Зразумела, што кожны паэт тут па азначэньні пераможа. Але пры гэтым будуць яшчэ й адзнакі. Адзнакі за тое, якія харошыя вершы, і адзнакі за тое, як хораша, як артыстычна, як эфэктна, дрыгаючы рукамі й нагамі, мадэлюючы голас, сэксуальна прышэптваючы ці анархічна падвышаючы голас – хто на што здатны – будзе гэта ўсё адбывацца. На сцэну выйшла паэтка Вера Бурлак. І пачалося. Вера Бурлак: Мама – вінегрэтарэз, Паэты стаялі, сядзелі й ляжалі, крычэлі й шапталі, апраналіся й распраналіся, скакалі й бегалі, ругаліся матам. Што, дарэчы, бянтэжыла прафэсійнае журы й весяліла гледачоў у залі. Пераможцам слэму стаў паэт Віктар Жыбуль. Віктар Жыбуль: Мы глядзім порна!
Увесь экран чорны! Па сканчэньні слэму дырэктарка Купалаўскага музэю Алена Мацевасян падзялілася зь Беларускай службай Польскага радыё сваімі ўражаньнямі. Алена Мацевасян: Хачу сказаць, што апошнім часам Купалаўскі музэй сваю палітыку будуе менавіта на моладзевую аўдыторыю. У нас ёсьць арт-праект “Музэюм”, разьлічаны менавіта на студэнтаў і моладзь. І вось Першы Купалаўскі слэм – гэта менавіта ў межах гэтага арт-праекта. Мне здаецца, што слэм быў удалы, вельмі высокі ўзровень паэтаў, і наш музэй застаўся задаволены гэтым слэмам. Мы мяркуем у наступным годзе яго працягнуць і зрабіць яго традыцыйным. |
|||||||||||||||||