![]() |
|
трэба ведаць »»»
|
|||||||||||||||
|
КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Вялікодныя паштоўкі ад Сяргея Лушчыка (фота) - Калекцыянаваць паштоўкі я пачаў недзе ў 1994 - распавядае Сяргей Лушчык. У памяшканні гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адкрылася выстава Вялікодных паштовак, арганізаваная сябрамі Гарадзенскага Руху за Свабоду. Паштоўкі належаць да калекцыянера і краязнаўцы Сяргея Лушчыка, які ласкава пагадзіўся іх запрэзентаваць для шырокай публікі. На адкрыцці экспазіцыі, сябра Гарадзенскага Руху за Свабоду Эдвард Дмухоўскі зазначыў, што было б вельмі файна адрадзіць традыцыю віншавання паштоўкамі на самыя значныя святы, як гэта некалі рабілі нашы продкі.
- Калекцыянаваць паштоўкі я пачаў недзе ў 1994 годзе, я ж настаўнік гісторыі па адукацыі, - распавядае Сяргей Лушчык. – Вось гэтая любоў да старасвеччыны, да гісторыі ў мяне засталася на ўсё жыццё. Акрамя фотаздымкаў я калекцыяную этнаграфічныя прадметы, творы народнага мастацтва, глякі, вышываныя паясы, кашулі. Але найбольшую цікавасць у мяне выклікаюць паштоўкі і старыя фотаздымкі… Гэта ўжо ня першая выстава паштовак з калекцыі Сяргея Лушчыка, якая складае звыш 700 арыгінальных паштовак канца ХІХ пачатку ХХ стагоддзя, міжваеннага перыяду. Напярэдадні Калядаў у мінулым годзе ён запрэзентаваў ў памяшканні гарадзенскай суполкі ТБШ Калядныя паштоўкі. Выстаўляў свае рэчы калекцыянер і ў Палацы дзіцячай і юнацкай творчасці. - Маю і царскія паштоўкі, і польскія міжваеннага перыяду, і паштоўкі дасланыя ў той час з Англіі, Італіі, Францыі, Нямеччыны, іншых замежных краінаў міжваеннага перыяду, - працягвае Сяргей Лушчык. – Я належу да Таварыства калекцыянераў, і часам адменьваюся паштоўкамі з калегамі па інтарэсу, прывожу таксама паштоўкі з Беластоку,Вільні, Варшавы, Львову, Менску… Галоўная мэта выставы – адукацыйная, каб адрадзіць цікавасць да нашай нацыянальнай гісторыі, да арыгінальнага мастацтва, каб паказаць этнаграфічную самабытнасць народу ды заахвоціць моладзь да ўзнаўлення віншаванняў блізкіх і знаёмых паштоўкамі… |
|||||||||||||||||