![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
KAMUNIKAT.org :: What’s New :: Дзень памяці Аляксея Карпюка ў Гародні У чацвер 23 красавіка мы ўзгадваем знакамітага гарадзенца Аляксея Карпюка. Вашай увазе відэафільм “Мой Аляксей” – унікальныя кадры з апошняга прыжыццёвага інтэрв’ю жонкі пісьменніка Іны Карпюк. Сваімі ўспамінамі пра Аляксея Карпюка падзеляцца вядомыя гарадзенцы – літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў. Можна будзе пазнаёміцца з архіўнымі фотаздымкамі, якія ілюструюць гарадзенскае жыццё 50-80 гадоў мінулага стагоддзя. Падчас сустрэчы адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Аляксея Карпюка “Развітанне з ілюзіямі”, якая пабачыла свет у выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка”, заснаванай Гарадзенскім Рухам “За Свабоду”. “Хто баіцца слова “крэсы” і не любіць успамінаць пра штучны падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, таму варта чытаць прозу Карпюка… каб без крыўды прыняць, што заходнікі іначай думаюць, іначай працуюць, іначай лічаць грошы, іначай паміраюць, чым усходнікі, і гэта зусім не ў крыўду ні тым, ні гэтым. І гэта не разбурае Край…, - напісала Данута Бічэль у прадмове да кнігі Карпюка. Падрабязней пра кнігу тут. Пачатак мерапрыемства: 23 красавіка, чацвер, 19.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Запрашаем усіх. Уваход вольны. Падрабязней на http://ruh_u_hrodna.livejournal.com Прэсавая служба Гарадзенскага Руху За Свабоду, zasvabodu.hrodna@gmail.com |
||