![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|||||||||||||||
|
KAMUNIKAT.org :: What’s New :: Дзень і ноч у гарадзенскіх замках (+ фота) З нагоды Сусветнага дня музеяў, на працягу дня ля Старога і Новага замку ў Гародні адбывалася маляўнічае шоў з удзелам клубаў сярэднявечнай культуры, лучнікаў і дудароў. А ў межах праграмы “Ноч у Музеі” позна ўвечары на сходах Новага замку пакажуць оперу “Ісус Хрыстос – суперзорка”. Ля муроў Старога замку месцічы з задавальненнем удзельнічалі у майстар-класе па стральбе з луку, слухалі канцэрт старадаўняй музыкі, сузіралі славянскія адзінаборствы. Па словах навуковай супрацоўніцы Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музею Таццяны Казак, падобнае свята праводзіцца другі раз: - Увогуле, у свеце, Міжнародны Дзень Музеяў праводзіцца даўно, а ў Беларусі традыцыя распаўсюдзілася толькі на працягу некалькіх гадоў, і натуральна, спачатку ў Менску. Мы ў Гісторыка-археалагічным музеі ладзім гэтае свята другі раз. Запрашаем творчых людзей па стылістыцы музея. Калі Стары Замак – дык гэта рыцары, лучнікі, дудары. У Новым замку праходзяць канцэрты класічнай музыкі…
Увечары а 20 гадзіне распачнецца “Начная праграма” ў Новым замку – экскурсія, у Авальнай зале будзе граць класічная музыка, а проста на сходах Новага замку студэнты педагагічнага каледжу выканаюць рок-оперу “Ісус Хрыстос – суперзорка”. |
|||||||||||||||||