Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Гайнаўка'2009 вызначыла сваіх сёлетніх лаўрэатаў
Гайнаўка'2009 вызначыла сваіх сёлетніх лаўрэатаў
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 25 траўня 2009 г.

У Беластоку завершыўся 28-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі Гайнаўка-2009. У фестывалі бралі ўдзел 23 хоры з 11 краін свету. Фестывалю спадарожнічалі канцэрты ў розных гарадах Польшчы, аднак найбольш адказным выступам для кожнага хора быў конкурс.

Супольным выкананнем кампазіцыі Канстанціна Горскага “Зряще мя безгласна” фестываль распачаўся і ёю ж завершыўся. Хоры раз’ехаліся, везучы з сабой уражанні і досвед.

-Уражанняў шмат ад фестывалю. Мы ўжо былі ў Кракаве, не толькі тут у Беластоку. Вельмі спадабалася.

-Узровень фестываля вельмі высокі, я ніколі не чула такіх добрых спеваў, такіх салістаў. Наогул, мне вельмі спадабалася, вельмі падабалася як спявае салістка, мецо ці контр-альт, я не зразумела, але гэта было цудоўна.

28-ы Міжнародны Фестываль Царкоўнай Музыкі Гайнаўка-2009
[1] Націснуць, каб павялічыць...[2] Націснуць, каб павялічыць...[3] Націснуць, каб павялічыць...

Фота: [1] – інаўгурацыйны канцэрт Студэнцкі хор „Cantus Juventae” Дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта ў Мінску (Беларусь) – дыр. Павал Шэпелеў, Хор Санкт-Пецярбурскай кансерваторыі імя М.Рымскага-Корсакава (Расія) – дыр. Антон Максімаў, Хор Беластоцкай політэхнікі – дырыжор Віалета Мілкоўскай, Акадэмічны камерны хорімя В.Палкіна філармоніі ў Харкаве (Украіна) – дырыжор Андрій Сіротэнко [2] [3] - „Scholi Cantorum Budapestiensis” з Будапешта (Венгрыя) – дыр. Георгі Філіпп – канцэрт у Евангеліцка-аўсбурскім касцёле Святой Тройцы ў Варшаве.[4] - Дзяржаўны камерны хор сухапутных узброеных сіл Украіны з Чарнігава (Украіна) – дыр. Марына Ганчарэнка - канцэрт у Евангеліцка-аўсбурскім касцёле Святой Тройцы ў Варшаве [5] - Хор Санкт-Пецярбурскай кансерваторыі імя М.Рымскага-Корсакава (Расія) – дыр. Антон Максімаў

7-асабовае журы пад старшынствам кампазітара Рамуальда Твардоўскага у кожнай з пяці катэгорыяў вылучыла лаўрэатаў. Сярод дзіцячых хораў першае месца падзялілі Дзіцячы хор кансерваторыі імя Рахманінава ў Растове і Дзявочы хор Кіеўскага цэнтра дзіцячай творчасці. Узорны хлапечы хор Светлагорскай мастацкай школы з Беларусі заняў другое месца, і як зазначалі самі харысты, каб падняцца так высока яны цяжка працавалі

- Мы стараліся, як маглі і далі з сябе ўсё.

- Не мы ацэньвалі, ацэньвала журы, а мы стараліся.

- Кожны дзень у нас рэпетыцыі, кожны дзень спяваем.

- Трэба старацца, каб дабіцца поспехаў, а дабіцца гэтых посьпехаў можна, калі вельмі старацца.

Перад выхадам на сцэну хлапчукі са Светлагорска прасілі Бога аб пакоры і паслухмянасці, што па словах дырыжоркі Галіны Юр’еўскай-Еўсюковай стала добрай традыцыяй хору.

- Пасля таго, як мы атрымалі блаславенства ў храмах нашага горада і бласлаўленне, дадзенае Уладыкам, нас бласляўлялі на добрае выступленне і на паслухмяныя і цярплівыя адносіны да той музыкі, якую спяваем. Як сказаў Гасподзь, у чалавека два крылы – малітва і праца. Дзякуй Богу, паслушэнства, пакора і цярплівасць далі нам магчымасць падняць такі духоўны блок музыкі.

У катэгорыі хораў музычных вучэльняў перамог хор Санкт-Пецярбурскай кансерваторыі. Найлепшым сярод прафесійных хораў аказалася Дзяржаўная акадэміцкая капэла імя Юрлова з Масквы. Сярод аматарскіх прыхадскіх хораў першае месца заняў хор балгарскай праваслаўнай царквы ў Нямеччыне.

У катэгорыі аматарскіх свецкіх хораў было прызнана 2 першых месцы – адно з іх атрымаў Беларускі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Еx aequo першага месца, па словах дырыжора хору Паўла Шэпелева, крыху адабрала прэстыж ўзнагароды, але, як сам прызнаўся, падчас выканання былі дапушчаны некаторыя памылкі:

- Шкада, але ж мы падзялілі гэта першае месца, таму, мабыць я і не быў задаволены нашым выступам. Але ж мне вельмі спадабалася сама атмасфера конкурсу, сам удзел у якім для нашага хору з’яўляецца вельмі адметнай падзеяй. Я спадзяюся, што наша праца, наш спеў, нашы намаганні ўзняцца да патрэбнага ўзроўню былі сапраўды ацэнены журы і іншымі ўдзельнікамі гэтага фестывалю. Павінен прызнацца, былі і памылкі, мае памылкі, якіх, спадзяюся, ніколі больш не будзе.

Удзельнікі ж хора лінгвістычнага універсітэта з задавальненнем прынялі інфармацыю пра першае месца, зазначыўшы, што яны спадзяваліся, хаця канкурэнцыя была вельмі вялікай.

- Навошта ж тады ехаць, калі не спадзявацца на першае месца, тады проста трэба сядзець у хаце і вучыцца.

- Вельмі прыемна, канешне, мець першае месца. Мы, канешне, спадзяваліся на гэта, думаю, як і любы іншы хор, не былі зусім упэўненыя ў сабе, але, як сказаў наш кіраўнік, мы ўзялі духоўнасцю.

Другім хорам, які атрымаў першае месца ў катэгорыі любіцельскіх свецкіх хораў стаў жаночы хор малдаўскага дзяржаўнага універсітэта.

Сёлета фестываль быў пашыраны менавіта на моладзевыя і дзіцячыя хоры, што па словах дырэктара фестываля Мікалая Бушко – з’яўляецца позіркам у будучыню

- Мы ў гэтым годзе, як рэдка калі, паставілі на будучыню. Таму, як рэдка калі, мы стварылі магчымасць удзелу ў фестывалі хорам дзіцячым і маладзёжным. Гэта проста будучыня царкоўнай музыкі.

Фестываль завершыўся, чарговы - праз год.