Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
трэба ведаць »»»

КАМУНІКАТ.org :: Што новага :: Белавежская пушча "чорна на белым"
Белавежская пушча "чорна на белым"
Бібліятэкар
Націснуць, каб павялічыць...

“Чорнае на белым” – фотаальбом чорна-белых фотаздымкаў, прадстаўляючых апошні дзікі і першабытны нізінны лес на тэрыторыі Еўропы – Белавежскую пушчу. Януш Корбэль адкрывае нам таямнічыя месцы старажытнай пушчы, ціхія закуткі прыроды, пакінутай чалавекам самой сабе. Тут няма выразных слядоў чалавечай дзейнасці, а калі і былі, дык прырода пастаралася поўнасцю завалодаць абшарам, сцерці прысутнасць чалавека, кіравацца толькі і выключна сваімі правамі. Уваходзячы ў гэты абшар адчуваеш сябе чужынцам – гэта царства прыроды, дзікіх звяроў, рэдкіх раслін, дрэваў-волатаў. Чалавек тут госць.

Фотаальбом “Чорнае на белым” – таямніца, падгледжаная вокам аб’ектыва, паказаная без прыўкрас. Чарна-белыя здымкі яскравей і больш каларытна паказваюць прыроду, чым каляровыя. Даюць магчымасць ўключыць ваабражэнне і ўбачыць свет ва ўсёй яго рознаколернай прыгажосці.

Нешматлікія подпісы інфармуюць пра памеры асобных волатаў, якімі багата Белавежская пушча.

Фотаальбом у папяровым выданні можна замовіць у sklepie internetowym Pracowni, або набыць ў сядзібе Таварыства Аховы Краявіду (Цэнтр прамоцыі рэгіёна “Чарлёнка” ul. Tamary Sołoniewicz 2, 17-200 Hajnówka), або ў пунктах абслугі турыстаў Белавежскага нацыянальнага парка ў Белавежы.