Ніна Мацяш

Ніна Мацяш нарадзілася ў Бярозаўскім краі, на Берасцейшчыне. Скончыўшы Бярозаўскую дзесяцігодку, паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага педагагічнага інстытута замежных моў. На трэцім курсе цяжка захварэла. Але, экстэрнам скончыўшы навучальную ўстанову, працягвала змагацца з хваробай. Інвалідская каляска не стала перашкодай у працы выкладчыцай замежнай мовы Белаазёрскага вучылішча энергетыкаў.

Патрэба выказаць сябе ў слове з’явілася рана. Спачатку былі асобныя вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Затым — у літаратурных часопісах. У 1970 годзе выйшла першая кніжка паэтэсы — „Агонь”. За ёю — яшчэ шэраг паэтычных зборнікаў. У тым ліку і пераклады з французскай, нямецкай, польскай, украінскай моваў.

У аўтабіграфіі паэтэса прызнаецца: „Усё, што ёсць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх...” Шмат твораў прысвечаны бацькам, блізкім людзям, роднай старонцы.

Яшчэ ў савецкія часы Ніна Мацяш мела магчымасць перанесціся жыць у сталіцу — у Менск. Пасля прыянцця яе ў Саюз пісьменнікаў літаратурная сябрына прапанавала ёй кватэру ў Менску, дзе была б бліжэй літаратурнага асяроддзя, бліжэй сяброў. Адмовілася, засталася ў Белаазёрску, бо, як падалося, „у сталічным тлуме, у вялікім людзкім канглямэраце магла застацца ў зусім поўнай адзіноце”. А яшчэ таму што ў горадзе мала неба.

Ніна Мацяш, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, была ўзнагароджана прэміяй Брэсцкага абкома камсамола, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, „Берасцейская зорка — 98”, сёння старшыня Брэсцкага аддзялення ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Ніна Мацяш памерла 19 снежня 2008 году ў сваёй кватэры ў Белаазёрску.

Гэты пэрсанальны сайт Ніны Мацяш на Камунікат.org быў створаны літаральна днямі. Тыдняў два перад смерцю Спадарыня Ніна Мацяш дала права публікаваць свае творы на сайце Камунікат.org...

Сёлета Ніне Мацяш споўнілася шэсцьдзесят пяць, здавалася б жыць ды жыць, але, відавочна, у тых, хто кіруе нашымі жыццямі, іншыя планы. Светлай памяці прысвечаны гэтыя ўспаміны.


Успамін пра Ніну Мацяш

„Ніна Мацяш сама, як сінічка, грэла душу, давала сілу, была светам у ваконцы. Цяжка будзе без яе, бо сама свядомасць, што недзе ёсць нехта, да каго можна пазваніць, пагутарыць, пад’ехаць, параіцца — давала сілу. Застаецца спадзяванне на сустрэчу ў іншым свеце, хаця, сумняюся, што буду мець такі гонар. Нініна душа павандравала проста на неба, бо яна і пры жыцці была анёлам. Нам застае толькі старацца быць падобнымі на яе.”

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя, 19 сьнежня 2008 г.

Ніна Мацяш :: Выданьні
У кнізе пануе шчыры, яркі, жывы свет. Чытачы дазнаюцца, як вадажук пасеяў вадзяную грэчку, як сябравалі вожык і вужык, хто такая вухавёртка, пачуюць пра рэдкую птушку і многае іншае. »»»
Вершы беларускай паэткі і перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі А.Куляшова Ніны Мацяш аб'яднаны адной тэмай духоўнасці. Паэзія Н.Мацяш кранае гранічнай шчырасцю, тонкасцю самавыяўлення, эмацыянальнай насычанасцю ўспрымання свету ва ўсіх яго праявах »»»
Новы зборнік Ніны Мацяш склалі всршы, прысвсчаныя блізкім і добра знаёмым ёй людзям. У ім змешчаны таксама фотаздымкі арыгінальных выяўленча-мастацкіх твораў аўтаркі, якіх яднае з всршамі нспадробнас пачуццс зычлівасці і любові. На 2-й, 3-й і 4-й старонках вокладкі фотаздымкі ўзораў і малюнкаў фларыстыкі Ніны Мацяш. »»»
Зборнік вершаў “Палёт над жытам”, выдадзены ў серыі “Берасьцейскае вогнішча”, увабраў вершы знакамітай белаазёрскай паэткі розных гадоў. Тут і вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні. Лірычны каларыт твораў дазваляе глыбей пазнаць душу Ніны Мацяш, яе чуллівае ўспрыманне свету, яе ўражлівасць на прыгажосць акаляючай прыроды, на чалавечыя пачуцці, на адносіны паміж людзьмі. Верш, загаловак якога стаў тытулам зборніка, пакарае сваёй прастатой і вялікаю, абсалютнаю[...] »»»
Назву ўступнага артыкула я шукаў і змяняў: прыходзілі на думку такія варыянты, як «На сёмым небе», «Самапазнанне», «Канцэпцыя шчасця», яны былі сігналамі стрыжнявых тэм паэзіі, а мне патрэбны быў сігнал таго вызначальнага ў постаці Н. Мацяш, паэткі і грамадзянкі, што дазваляе ёй дастойна прадстаўляць пакаленне «сямідзесятнікаў». Ім наканавана было першым адчуць крызіс існуючай сістэмы як асабістую незадаволенасць жыццём і аб'явіць вайну «продкам», што па п[...] »»»
Кніга, выдадзеная ў серыі “Бібліятэка беларускай паэзіі” увабрала ў сябе лепшыя вершы пяці кніг, якія з’явіліся раней. Творы лаўрэаткі прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём дасваёй Бацькаўшчыны, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маі, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача, бо каб слова брала за душу, той, хто кажа ці піша яго, сам павінен мець шчырую душу ды чулае і гарачае сэрца, а сэрц[...] »»»
Неяк Ясь у дзень асенні сек у лесе дровы. Раптам чуе - дзіўны лямант. Совы?.. Ой, не совы?.. У пару такую совы спяць яшчэ, вядома. Крык, здаецца, чалавечы, там, за бураломам... »»»
Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае стаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі, зборніка вершаў знакамітай паэткі Берасцейшчыны Ніны Мацяш. Кожны верш, які ўвайшоў у зборнік – гэта глыбокі роздум над жыццём, над месцам чалавека ў свеце. Назіранні за прыродай, зменамі пораў года, адметнасцямі кожнага этапу развіцця жывых істотаў – ад раслін па вышэйшае стварэнне – чалавека. Філасофскі падыход да ўсяго[...] »»»
Прыручыць якую-колечы пару года проста немагчыма. Прырода кіруецца сваімі правамі і жыве паводле сваіх законаў. Чалавек – толькі часцінка тае прыроды, без якой не зможа пражыць ні дня (прырода без чалавека дасканала дасць сабе рады). Прыручэнне вясны – гэта не спроба падпарадкаваць прыроду чалавеку, гэта спроба зразумець, адшукаць сябе ў гэтым віры буйнаквецця, у адраджаючымся свеце. Гэта прыручэнне самога сябе ў час, калі прырода абуджаецца ад сну, уваход[...] »»»
Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя
Ніна Мацяш :: Блогі

У выдавецтве “Літаратура і мастацтва” пабачыў свет зборнік апошніх вершаў Ніны Мацяш “У прыгаршчах ветру”. Творы ў свой зборнік Ніна Мацяш адбірала яшчэ год назад. (...)

»»»
Папярэдняя 1 Наступная