Рыгор Барадулін

Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у хмыз цягнула. У Вушачы, нешта ўроілася мне, сядзеў на бальшаку і еў кашу. Нейкая цётка папрасіла пакаштаваць, плакаў, не хацеў даць. Зверху мама дадала жалю розгай за скупасць. Бацька мяне не біў. Толькі калі я пачынаў хадзіць на галаве, пытаўся: "А дзе мой чорненькі?" Гэта значыць, раменьчык. І гэтага запытання хапала. ...Пачыналася вайна. Савецкая ўлада ўцякала. Безуладдзе. Вусціш. Чуў, як пошаптам мама з бацькам казалі: у ляску пры дарозе на Арэхаўна расстрэльвалі палякаў. Мужчын, жанчын, старых, дзяцей. (Гэта рука дапамогі прасавечаных братоў паняволеным братам Заходняй Беларусі. Ачышчалі турмы сталінскія малойчыкі). Пачатак вайны запомніўся так. Наляцеў самалёт. Мы з бацькам беглі па жыце, жыта нават мяне не магло схаваць. Дабеглі да зямлянкі. ...Баба Малання, маміна мама, была уніяткай, малілася па-беларуску. Мама дужа добра шыла. Прапаноўвалі ісці ў арцель. Не пайшла. Гаспадарка, хай і невялікая, патрабавала шмат увагі. Дый за сынам трэба было прыглядаць, каб ад рук не адбіўся. Калі яна спала, пачынаю ўспамінаць і не прыпомню. Да апошняга была мама рупніцай. Па-латышску rupnica - фабрыка, завод. Чаму латышскую мову згадаў? Бацька мамін быў латыш. Рыжанін Галвіньш - механік па млынах. ...У школе былі настаўнікі розныя. Адны ведалі тое, што выкладалі, другія не ведалі. Адных мы любілі, другіх не любілі. Нямецкую мову мы вывучалі з трэцяга класа. Першая настаўніца няйначай па начах сама вучыла літары лацінкі, бо слова Deutsch чытала як деутш. На шчасце, неўзабаве прыйшла Пелагея Філімонаўна Харчанка, якая ў свой час скончыла гімназію. ...Успамінаць можна шмат чаго. Але большае забылася, а меншае засталося. Большая частка жыцця пражыта. Засталася меншая. А над малым дзіцем болей дрыжаць. Але як ні дрыжы, колькі Бог дасць яшчэ пражыць, столькі і пражывеш. Бог - бацька. Пішу гэтыя радкі ў мамінай хаце 30 жніўня. Здаецца, у гэты ж дзень у 1954 годзе ехаў я ў Мінск па веды. І даведаўся, што толькі дома я дома. На таку майго веку зярняты дзён былі добрыя. Самым чыстым зернем, самым адборным засталіся маміны словы. З іх хлеб для душы мае...

1995

P. S. Поўны варыянт успамінаў "На таку веку майго" гл. у ІV томе Збору твораў Рыгора Барадуліна. - Мінск, "Мастацкая літаратура", 2002, с. 84 – 141.
Фота: Вадзім Грудзько

Рыгор Барадулін :: Publikacje
Кожны чалавек звяртаецца да Бога. Адзін у думках, другі словамі малітвы просіць здароўя для дзіцяці альбо па-свойму вядзе размову з Усявышнім. Вельмі вялікая колькасць людзей просіць ласкі Божай у цяжкія хвіліны жыццёвага выпрабавання – моляцца хто як умее. Зусім няверуючага чалавека няма на ўсёй зямлі, а непрактыкуючых, апушчаных, загубленых духоўна – мноства. Звяртаюцца людзі да Бога на роднай мове, бывае, на чужой. На чужой мове моляцца многія людзі ў Б[...] »»»
Показкі і эпіграмы Рыгора Барадуліна, якія прагучалі ў 2004 годзе на Радыё Свабода ў цыклі “Лета з Барадуліным” з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Выхад кнігі прымеркаваны да двух юбілеяў: 70-годзьдзя Рыгора Барадуліна і 50-годзьдзя беларускай службы Радыё Свабода. - Аўтарам ідэі быў усё ж Аляксандар Лукашук. Звычайна я сам выбіраю назву для кніг, але ў дадзеным выпадку гэта была ягоная ідэя. I яна мне спадабалася. Што да самой ідэі "лета з Барадуліным", то гэта пр[...] »»»
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і самыя аддаленыя куткі «единой и неделимой» савецкай імперыі. Любы паэт у болыпай ці меншай меры — прарок, і ў першую чаргу свайго лёсу. А таленавіты — асаблів[...] »»»
Выданьне прымеркавана да юбілею паэта. Усе рамансы, змешчаныя ў кнізе, можна пачуць у выкананьні Алеся Камоцкага і Уладзіміра Ткачэнкі на касэце, выдадзенай фірмай Grand Records. »»»
Трэці том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна склалі паэмы "Куліна"?, "Блакада", "Лінія перамены дат", "Смаргонская акадэмія", "Аблачына-самабранка", "Вяртанне ў першы снег", "Трыкірый" а таксама вершы. »»»
Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ваўка таго, у лес, у х[...] »»»
У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кнігі «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца!», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Линія перамены дат», «Вяртанне ў першы снег», «Рум», «Свята пчалы», «Абсяг», «Белая яблыня грому», «Вечалле», «Амплітуда смеласці». »»»
Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Р.Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура – заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэман[...] »»»
У зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вердзы і паэмы "Бацьку", "Куліна", "Матчына хата", "Блакада", "Вятранне ў першы снег", "Буслова нарачонка" і "Трыкірый". »»»
Кнігу народнага паэта Р. Барадуліна складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў — У. Дубоўку і Л. Геніюш, П. Панчанку і В. Быкава, М. Аўрамчыка, У. Лісіцына, Я. Янішчыц, К. Цвірку і шмат іншых. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры, такія, як П. Пестрак і Р. Бярозкін, П. Броўка і Г. Цітовіч, У. Караткевіч і М.[...] »»»
Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia