Сяргей Чыгрын

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

Сяргей Чыгрын :: Выданьні
Усё, пра што піша Сяргей Чыгрын, дарагое і майму сэрцу: і касцёл святога Андрэя ў Слоніме, і духоўны подзвіг Міхала Валовіча, і спадчына Гальяша Леўчыка, і, вядома ж, усё, што звязана з Наваградчынай – даўні замак і сцежкі Адама Міцкевіча, камень Міндоўга... Сфера інтарэсаў аўтара найперш духоўныя здабыткі народа, які зведаў неймаверны цяжар няволі і нядолі, але “ні перад кім ... не сагнуўся.” Важнае і тое, што патрыятычная і светлая паэзія Сяргея Чыгрына [...] »»»
Сяргей Чыгрын запрашае ў чарговае падарожжа па невядомым і няслушна забытым. Гісторыка-краязнаўчы нарыс слонімскага журналіста і краязнаўцы Сяргея Чыгрына прысьвечаны мастакам Слонімшчыны ў складаныя часы першай паловы 20 стагодзьдзя. Асаблівае месца надаецца творам мастака Антона Карніцкага, які пражыўшы 32 гады пакінуў па сабе яскравы мастацкі сьлед. Імя мастака нажаль забытае і як раз для таго, каб вярнуць яго і яго творчасьць у сьвядомасьць беларуска[...] »»»
Сяргей Чыгрын - Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімска[...] »»»
У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне. »»»
Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная лучнасьць усіх гэтых[...] »»»
Леў Сапега ў Слоніме. У маім хатнім архіве захоўваецца копія акта Слонімскага раённага краязнаўчага музея ад 30 верасня 1944 года, у якім пералічаны разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны слонімскія каштоўнасці. Сярод пералічаных скарбаў, якія зніклі са слонімскага музея, пад нумарам адзін запісана шахматная дошка з дзвюх палавінак з чорнага дрэва і слановай касці гетмана Льва Сапегі (XVI cт.). Дзякаваць Богу ў музеі да сённяшніх дзён захоўваецца Стату[...] »»»
У кніжку-малютку ўвайшлі вершы Сяргея Чыгрына пра каханне, напісаныя ў розны час. »»»
Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч ч[...] »»»
Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі. »»»
Артыкулы, якія склалі гэтую кнігу, аб’яднаны адной скразной думкай — нагадаць чытачам пра забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Некаторыя з іх загінулі на чужыне, у бядоце і сталінскіх лагерах. Сёння прыйшоў час паклікаць іх у Беларусь. »»»
Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя