![]() Вартае ўвагі »»»
|
|
![]() Амаль усё !!! »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Форум :: Камунікат.org прысьвячаецца Кнізе і яе Культу Камунікат.org прысьвячаецца Кнізе і яе Культу
Aleksander Maksymiuk — 24-09-2007, 22:53 Форум на гэтым сайце ніякім чынам не нагадвае тых гіганцка-іерархічных структураў (канфэрэнцыі, дыскусіі, пакоі, сталы...), што можаце сустрэць на сваёй дарозе, калі блукаеце па неабсяжных прасторах Сеціва. Форум — часта галоўны або адзіны сэнс існаваньня тых сайтаў. На Камунікаце „асноўным выяўленчым сродкам” зьяўляецца камэнтар, якім Вы можаце падпісаць любое выданьне на сайце. Таму наш форум — сьціпленькі ды просьценькі; сэнс ягонага існаваньня тут — даць магчымасьць голасу тым, хто „не знайшоўшы сябе ў камэнтары да кнігі, абавязкова хоча данесьці пасланьне” віртуальнай супольнасьці бібліятэкі Камунікат. Камэнтары і паведамленьні — не ананімныя; пакуль пісаць трэба зарэгістраваць пашпарт-профіль ды ўвайсьці праз свой логін у сыстэму. Вашае паведамленьне будзе падпісана імем ды прозьвішчам, калі Вы яго наогул прадаставіце ў ходзе рэгістрацыі — у супраціўным выпадку паведамленьне будзе падпісана логінам. Ваш e-mail, неабходны для рэгістрацыі, ніякім чынам ня будзе праяўляцца на старонках Камунікату. Е-mail скарыстаеце самі, калі забудзеце пароль, або скарыстае яго бібліятэкар для сувязі з Вамі ў выпадку, умоўна кажучы, сумненьняў адносна зьместу Вашага паведамленьня. |
||