Дзмітры Шатыловіч

Паэт. Нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь ў Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ты клас Беларускай Гімназіі ў Бельску Падляшскім, які закоччыў у чэрвені 1946 г. У сувязі з тым што польскія ўлады ў жнівені 1946 г. ліквідавалі Беларускі Ліцэй у Бельску Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй ім. Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 г. і быў накірованы Міністэрствам Асветы ў Варшаве ў Ленінградскі Электратэхнічны Інстытут, які закончыў ў снежні 1953 г., атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 г. пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузлі ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара. У вольны час ад працы ў бюро працаваў ад 1975 г, гідам замежных польскіх экскурсій у польскім турыстычным бюро «Орбіс» і іншых.

Беларускія, польскія і рускія вершы Дзмітры Шатыловіч пачаў пісаць у 1940 г., а друкавацца пад канец 1957 г. на старонках штотыднёвіка «Ніва», затым у літаратурных альманахах, «Беларускіх каляндарах». Аўтар з’яўляецца сябрам Саюза польскіх літаратараў і ганаровым – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны Крыжам Кавалерскім Ордэна Адраджэня Польшчы, Сярэбраным Крыжам Заслугі і іншымі медалямі.

Дзмітры Шатыловіч з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: Эцюды падарожжа, Маё Падляшша, Хвалі часу, Вясёлка над імглою, Струмені лёсу, Асеннія промні, Гронкі надзеі, Ліхтар уражанняў і ў перакладзе на польскую мову Rezonanse pamięci.

Дзмітры Шатыловіч :: Выданьні
Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і на гістарычныя тэмы. Зборнік змяшчае 90 новых вершаў аўтара. »»»
„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. »»»
Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы. »»»
Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб прыгожых з’явах прыроды. Многа ў зборніку ёсць гістарычных вершаў, аб Беларусі, аб двадцатым веку на нашай планеце і аб жыцці княгіні Рагнеды ў Кіеве і ў Прадс[...] »»»
Zbiorek był wydrukowany w 2006 r. i zawiera przetłumaczone przez autora z języka białoruskiego na język polski wiersze z jego pierwszych wydanych białoruskich zbiorków: "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша" і parę wierszy z później wydanych zbiorków. Są to wiersze związane z jego podróżami do Francji, Turcji, Grecji. Gruzji, Indii oraz w kraju. Jest wiersz „Podlasie”, który później wszedł do wydanej przez Książnice Podlaską książki „Gniazda słów słowa gniazd” [...] »»»
Зборнік быў надрукавыны ў 2006 годзе, аднак вершы, якія знаходзяцца ў раздзелах "Вершы ў альбомы" і "Санеты ў альбомы" былі напісаны ў 1947-53 гадах. Калі аўтар іх знайшоў у сваім архіве, то пасля карэктуры ўключыў іх у свой зборнік. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Падляшша, антываення, гістарычныя, лірычныя і напісаныя на іншыя злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця. У апошнім раздзеле маем доўгі верш аб полацкай княжне Рагнедзе "Рагнеда ў Ногарадзе", дзе аўтар[...] »»»
Зборнік быў надрукаваны ў 2005 годзе. Аднак знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў намнога раней. Першыя тры вершы былі напісаныя у 1945 г. у вайсковым шпіталі ў Зеебургу. Яны былі знойдзены недаўно ў дамашнім куфары і пасля карэктуры ўвайшлі ў зборнік. Такі сам лёс спаткаў чатыры вершы ў IV раздзеле "Вучнёўскае зачараванне", якія былі напісаны ў 1946 г. У зборніку ёсць іншыя вершы з ваенных успамінаў аўтара, як "Астрог" ці "Уласавец" і на розныя іншыя[...] »»»
Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку пастаўленаму на іх магіле ў Бельску-Падляшскім было напісана прозвішшча іх забойцаў у лесе пад Старымі Пухаламі. Верш гэты раней увайшоў у кніжку вершаў "Ве[...] »»»
Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх храмах у гэтых мясцовасцях, калі працаваў на кантракце пры будове электрастанцыі ў Бакара у 1986-88 гадах. »»»
Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед, ён напісаў напачатку ўступ да гэтага зборніка. Вершы ў зборніку аўтар прысявціў тэме Падляшша, яго роднай вёсцы, і ваколіцы, жыццю там у пера[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя